Галоўны трэнер «гарнякоў» Сяргей Бароўскі падаў у адстаўку.
Заяву Бароўскага кіраўніцтва клуба прыняла станоўча. Як паведаміў афіцыйны сайт каманды, выконваць абавязкі галоўнага трэнера да завяршэння бягучага сезона будзе Сяргей Нікіфарэнка. У сваім каментарыі Сяргей Бароўскі прызнаўся, што страціў сувязь з камандай, а таму вырашыў, што працаваць далей з «Шахцёрам» няма сэнсу.
Нагадаем, летась Бароўскі з «Шахцёрам» заваяваў Кубак Беларусь і вывеў каманду ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У чэмпіянаце краіны салігарчане пакуль ідуць на трэцім месцы.
Якаў ЖУРБІН
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
На прасторах яе вялікасці кнігі.