Вы тут

БАТЭ сустрэнецца з ірландцамі


Беларускія клубы даведаліся пра сваіх сапернікаў па еўракубках.

Так, барысаўскі БАТЭ, наш чэмпіён, пачне футбольны еўрашлях з другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Сапернікам «жоўта-блакітных» стане аднайменны ірландскі клуб з 37-тысячнага гарадка Дандалк. Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер барысаўчан, прызнаўся, што «Дандалк» — дружына зусім незнаёмая. Уявіць яе ўзровень вельмі складана, паколькі ў Беларусі нялёгка сачыць за чэмпіянатам Ірландыі. «Пастараемся раздабыць максімум звестак, відэаматэрыялы. Калі атрымаецца, адправім разведчыка, каб ужывую паглядзець гульню «Дандалка».

На першай стадыі Лігі Еўропы салігорскі «Шахцёр» сустрэнецца з «Гленавонам», клубам з Паўночнай Ірландыі, а жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» — з албанскім «Кукесі». Мінскае «Дынама» распачне сёлетняе выступленне ў еўракубках з другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, дзе сустрэнецца з клубам «Чорна Мора» з Варны, уладальнікам Кубка Балгарыі. Першыя матчы з удзелам беларусаў у Лізе Еўропы пройдуць

2 і 9 ліпеня. БАТЭ з «Дандалкам» згуляюць 14 ці 15 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.