Вы тут

Ядзім, радуемся... худзеем!


Аўтар і вядучы праграмы «Урачэбныя тайны плюс» доктар Цярэшчанка, які і раней выдатна расказваў ды паказваў, як жыць-пажываць, каб хвароб не было, каб здароўя прырасло, на гэты раз вырашыў пайсці «ў народ».

На тэлеканале НТБ-Беларусь паспяхова завяршыўся спецпраект Аляксандра Цярэшчанкі «Тое, што доктар прапісаў!». Беларускія гледачы з цікавасцю сачылі за «васьмёркай смелых» — мужчынамі і жанчынамі рознага ўзросту, якія вырашылі заняцца сваім здароўем пад пільным позіркам тэлекамер і самога Цярэшчанкі.

 

[caption id="attachment_89426" align="alignnone" width="600"]Аляксандр даведаўся пра лішнюю вагу і гатовы паспрабаваць рацыянальны рух пад прафесійным наглядам. Аляксандр даведаўся пра лішнюю вагу і гатовы паспрабаваць рацыянальны рух пад прафесійным наглядам.[/caption]

 

Удзельнікаў праекта падзялілі на тры групы: з лішняй вагой; тых, каму прапануюць павышаныя фізічныя нагрузкі, і 50+. Умовай удзелу ў праекце быў штодзённы кантроль за сваім станам і выкананне рэкамендацый урачоў па рацыянальным харчаванні з уключэннем у рацыён прадукцыі Exponenta. На падставе вынікаў аналізаў, кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў і фітнес-трэнераў для кожнага ўдзельніка была распрацавана персанальная картка харчавання і фізічных нагрузак з улікам тых адхіленняў у здароўі, якія былі спачатку выяўлены. Фінал праекта, які нядаўна быў таксама паказаны ў тэлеэфіры, уразіў і арганізатараў, і ўдзельнікаў.

З самага пачатку васьмёрка смелых здала аналізы крыві. Высветлілася, што нават у маладых і стройных ёсць пэўныя адхіленні ў здароўі, а таму першае, што ўсім нам «доктар прапісаў» — рэгулярнае медыцынскае абследаванне. Неабходна хоць бы раз на год здаваць элементарныя аналізы і кансультавацца з урачом-тэрапеўтам, каб выяўляць магчымыя парушэнні на самым раннім этапе.

«Наогул мы хацелі дабіцца, галоўным чынам, змены стэрэатыпаў у паводзінах большасці беларусаў — паказаць, што правільнае харчаванне і аптымальная фізічная нагрузка дапамогуць палепшыць агульны стан здароўя, наша самаадчуванне», — кажа Аляксандр Цярэшчанка. Харчаванне павінна быць багатым на бялок, агародніну, садавіну, ненасычаныя тлушчы, да якіх адносяцца алеі. Фізічная нагрузка — прыемная для канкрэтнага ўдзельніка праекта, што стала магчымым дзякуючы падключэнню да праекта аквапарка «Лебядзіны», дзе прапаноўваўся як фітнес, так і водныя працэдуры.

...У кожнага ўдзельніка свой план «новага жыцця». Скінуць лішнюю вагу не было самамэтай у гэтым выпадку, аднак удзельнікі «важкай» групы заўважна пастрайнелі! Самы лепшы вынік — мінус 15 кг. Дарэчы, цяпер, калі праект завершаны, а карысныя звычкі засталіся, некаторыя працягваюць фіксаваць зніжэнне вагі.

Паводле слоў галоўнага тэрапеўта Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Вольгі Маршалкі, праект дапамог зразумець, што ёсць здароўе і наколькі яго захаванне залежыць ад нас саміх.

— Асноўныя парушэнні ў харчаванні беларусаў звязаны са злоўжываннем жывёльнымі тлушчамі і недахопам у рацыёне поліненасычаных тлустых кіслот, якія ёсць у марской рыбе, алеях, арэхах, — кажа вядучы навуковы супрацоўнік РНПЦ гігіены Ірына Кедрава. — У працэнтных суадносінах ненасычаныя тлушчы павінны пераважаць у параўнанні з жывёльнымі. Шмат спажываем мы і рафінаваных прадуктаў, якія валодаюць вялікай спажыўнай каштоўнасцю і не змяшчаюць пры гэтым вітамінаў, мінеральных рэчываў, харчовых валокнаў. Адсюль высокая распаўсюджанасць сардэчна-сасудзістых захворванняў, а яшчэ і лішняя вага, звязаны з ёю цукровы дыябет 2 тыпу, а таксама анкалагічныя хваробы.

Прынамсі, харчаванне ўдзельнікаў праекта дапаўняла малочная прадукцыя для аздараўлення Exponenta, якая прадаецца ва ўсіх буйных гіпермаркетах краіны. Гэта не проста малако, сыр, тварожная маса і кісламалочныя напоі з напаўняльнікам ці без яго. 250 г напою Exponenta Actіve змяшчае столькі бялкоў, амінакіслот і прабіётыкаў, колькі чатыры шклянкі малака. Карацей кажучы, арганізму гарантуецца атрыманне неабходнай колькасці хутказасваяльнага бялку жывёльнага паходжання і карысных амінакіслот, зніжэнне тлушчу ў рацыёне і нармалізацыя стрававання... Увогуле, калі паслухаць усіх удзельнікаў тэлепраекта, то кожны з іх проста на сёмым небе ад шчасця ад атрыманых вынікаў, кожны шкадуе, што прафесіяналы, якія тры месяцы былі побач, вымушаны адпусціць іх у «свабоднае плаванне».

Удзельніца праекта Вольга кажа, што страціла 10 кг і вага працягвае зніжацца. Гэта і не дзіўна. Яна вытрымлівала ўсе рэкамендацыі і, згодна з асабістым раскладам, наведвала ў аквапарку водныя працэдуры, якім адводзіла па чатыры гадзіны за «сеанс», так што дадому вярталася бліжэй да поўначы, калі ўжо не да вячэры. 24-гадовы Раман прызнаецца, што «падзапусціў» сябе (яго вага да праекта — 125 кг!), паколькі абсалютна не сачыў за тым, што і як паглынае. Пачаў сачыць і... на сёння амаль 15 кг мінус. Аляксандр заўважае, што ў яго жыцці з'явілася звычайная радасць, пазітыўныя эмоцыі. Элеанора Уладзіміраўна з групы «50+», якая страціла звыш 10 кг, дагэтуль не можа паверыць у сваё шчасце і надзвычайную папулярнасць сярод знаёмых. Фактычна стала «зоркай», у якой кожны пытаецца «як табе гэта ўдалося?». Сапраўды, жанчыны пасля 45-ці цудоўна ведаюць, як год ад года кілаграмы пачынаюць проста ліпнуць і трымаюцца мёртвай хваткай. 26-гадовая хударлявая Ірына была ўпэўнена, што сюрпрызаў чакаць не варта. Але памылілася. Вынікі першапачатковых аналізаў аказаліся не надта добрымі — выявілася, напрыклад, нястача вітаміну D. Аднак праз тры месяцы сітуацыя была ўжо амаль ідэальнай, так што дзяўчына не збіраецца збочваць з указанага шляху. Самы важкі вынік страты вагі паказала Аксана — мінус 15 кг цягам трох месяцаў, аднак на сёння ўжо ўсе 18! Калі яна ўбачыла прапанаваную ёй дыету з 6-разовым ужываннем ежы, то падумала, што праз тры месяцы вага яе дакладна не парадуе. Фітнес жа быў для дзяўчыны проста пакараннем — так няўтульна яна спачатку сябе адчувала.

Дарэчы, самае галоўнае ў фізічных нагрузках — станоўчыя эмоцыі. Не трэба ставіць перад сабой нейкія завоблачныя мэты, нагрузкі не павінны быць катаргай, а ўсяго толькі тым стылем жыцця, які спрыяе фізічнаму і псіхічнаму здароўю.

26-27

Застаецца дадаць, што сачыць за сабой сучаснаму чалавеку выдатна дапамагаюць разумныя прылады — у кожным доме сёння могуць быць не толькі электронны тэрмометр, танометр, вагі, але і шэраг іншых прыстасаванняў кантролю за медыцынскімі паказчыкамі, напрыклад, крокамер, тлушчааналізатар.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».