Вы тут

Памятаем пра баланс


Важную ролю пры дадатковых фізічных нагрузках адыгрывае здаровае харчаванне, якое павінна ў поўным аб'ёме пастаўляць арганізму энергетычныя і арганічныя рэчывы, ваду, мінеральныя рэчывы, макраэлементы, вітаміны, клятчатку, пекціны і іншае. Трэба мець на ўвазе, што заняткі фізічнай культурай і спортам патрабуюць павышанага спажывання карысных рэчываў. Таму ўмацаваць здароўе без здаровага харчавання нерэальна.

У арганізме чалавека знаходзіцца велізарная колькасць відаў арганічных малекул, але для падтрымкі здароўя дастаткова і 24-х арганічных рэчываў — 9 незаменных амінакіслот, дзве тлустыя кіслаты і 13 вітамінаў. З неарганічных рэчываў нам неверагодна патрэбны 15 — кальцый, фосфар, натрый, хлор, калій, ёд, жалеза, магній, медзь, цынк, кобальт, хром, марганец, малібдэн і селен.

Рацыён харчавання павінен:

*адпавядаць энергазатратам арганізма;

*быць збалансаваным — змяшчаць у дастатковай колькасці бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, ваду, мінеральныя рэчывы;

*змяшчаць прадукты як жывёльнага (гэта паўнавартасны бялок з усімі незаменнымі амінакіслотамі, вітамінамі і інш.), так і расліннага (незаменныя тлустыя кіслоты, харчовыя валокны і інш.) паходжання.

Сёння актыўна развіваецца фармакалогія здаровага чалавека — прэпараты з ліку амінакіслот, полівітамінныя комплексы, гепатапратэктары, імунакарэктары, адаптагены расліннага, жывёльнага і нават грыбнога паходжання і г.д., аднак, каб вызначыцца, што патрэбна менавіта вам, неабходна кансультавацца са спецыялістамі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.