Вы тут

Жаночая зборная Беларусі выйшла ў паўфінал Еўрабаскета


За крок да фіналу

Чвэрцьфінальны матч нашай каманды супраць зборнай Літвы склаўся па сцэнарыі галівудскага трылера. Спачатку развіццё сюжэта без асаблівай інтрыгі (нядрэннай перавагай завалодалі беларускі пасля першай паловы сустрэчы), пасля чаго галоўныя героі паглыбляюцца ў сумненні, узнікае барацьба з самімі сабой і ворагамі-сапернікамі, што прыводзіць да напружанай развязкі.

У трэцяй чвэрці літоўскія баскетбалісткі дабавілі перцу ў гульню, якога, здаецца, не хапала на пачатку матча. Але моцны адрэзак саперніц — 14:4 — ацверазіў падапечных Анатоля Буяльскага, і да пачатку заключнай чвэрці нашы баскетбалісткі ўсё ж такі захавалі больш-менш камфортны зачын. Але па законах жанру ў канцы матча ў барацьбу ўступілі нервы, стомленасць; абарона беларусак перастала быць эфектыўнай, а саперніцы пачалі трапляць — хоць з-пад кольца, хоць з-за дугі.

[caption id="attachment_89429" align="alignnone" width="600"]Рэакцыя галоўнага трэнера  зборнай Беларусі Анатоля Буяльскага на перамогу падапечных. Рэакцыя галоўнага трэнера
зборнай Беларусі Анатоля Буяльскага на перамогу падапечных.[/caption]

Дарэчы, у трохачковых кідках наша каманда відавочна саступала літоўкам (1 да 6). Прычым, амаль што палова ўсіх спроб здабыць важныя ачкі з далёкай дыстанцыі належала Кацярыне Сныцінай. Яна ж ледзьве не пазбавіла сваю каманду, а заадно і тысяч балельшчыкаў, паўфіналу Еўрабаскету і алімпійскай надзеі, за некалькі секундаў да фінальнай сірэны запусціўшы мяч у аўт. Перавага ў два ачкі, 1,5 секунды гульнявога часу і атака саперніц — чым не развязка ў стылі трылера? У гэты момант граматна спрацавалі Настасся Верамеенка і Марыя Папова, чыя падвоеная абарона сарвала атаку саперніцам і дазволіла выдыхнуць Анатолю Буяльскаму, а разам з ім тысячам нашым заўзятарам. Зборная Беларусі зноў у паўфінале чэмпіянату Еўропы — і з пропускам у алімпійскую кваліфікацыю!

Ужо сёння падапечныя Анатоля Буяльскага згуляюць супраць зборнай Сербіі, якая два гады таму абыгрывала нашых дзяўчат на другой групавой стадыі Еўрабаскета. Дзве вопытныя каманды, якія гуляюць амаль ў тым жа складзе, вырашальная стадыя топ-турніру — усё нагадвае пра рэматч! Самы час дэманстраваць, што на памылках вучацца...

[caption id="attachment_89421" align="alignnone" width="600"]У чвэрцьфінальным матчы Таццяна Ліхтаровіч (першая злева)  набрала 14 ачкоў і стала адным з самых выніковых гульцоў каманды. У чвэрцьфінальным матчы Таццяна Ліхтаровіч (першая злева)
набрала 14 ачкоў і стала адным з самых выніковых гульцоў каманды.[/caption]

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.