Вы тут

Перавагі і недахопы палётаў лаўкост


Калі вы хочаце ляцець на самалёце ў адпачынак не толькі танна, але якасна і бяспечна, то майце на ўвазе некалькі фактаў пра дзейнасць лаўкост-авіякампаній.

Падобныя перавозчыкі прапаноўваюць вельмі нізкія тарыфы за кошт скарачэння традыцыйнага набору паслуг. Сярод іх — адсутнасць харчавання на борце, абмежаванні па норме правозу багажу, адсутнасць фіксаваных месцаў у салоне (хаця гэта стымулюе пасажыраў як мага хутчэй зайсці ў самалёт і скарачае прамежкі паміж рэйсамі), выкарыстанне не асноўных аэрапортаў, аднаго тыпу лайнераў у авіякампаніі (гэта дазваляе знізіць кошт абслугоўвання і навучання персаналу), адсутнасць магчымасці здаць квіткі ці змяніць даты палёту, кароткія прамыя пералёты — часта не больш за 3 гадзіны, адсутнасць авіякас (пошук квіткоў, як правіла, можна весці толькі на сайце авіякампаніі).

Аднак існуе і такое меркаванне, што некаторыя лаўкостары скарачаюць выдаткі за кошт нізкіх заробкаў персаналу. Таму працаваць у такія кампаніі ідуць не найлепшыя пілоты. А дрэнны пілот — гэта, пагадзіцеся, не надта прыемна. Лепш за ўсё перад тым, як выбраць лаўкостара, даведайцеся як мага больш пра кампаніі, якія прапануюць свае паслугі. Напэўна, буйныя авіяперавозчыкі з добрай рэпутацыяй будуць больш надзейнымі.

Арцём НОСІК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.