Вы тут

А за кальвадос даплаці


Зараз пара адпачынкаў, паездак за мяжу. Нашы людзі адтуль традыцыйна вязуць розныя незвычайныя сувеніры, магніцікі і... экзатычны алкаголь. Цягнуць яшчэ шмат чаго, але і «вадкі тавар» — абавязкова. Купляць і правозіць такія падарункі ніхто не забараняе, існуюць толькі правілы і нормы, якія трэба ведаць і выконваць. Правесці кансультацыю па гэтым пытанні сёння нам дапамагае прэс-група Ашмянскай мытні.

Усяго 200 цыгарэт

У прыватнасці спецыялісты паведамляюць, што згодна з пунктам 1 раздзела 1 дадатка 3 Пагаднення аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу Мытнага саюза і здзяйснення мытных аперацый, звязаных з іх выпускам, вызваляюцца ад аплаты мытных плацяжоў тавары для асабістага карыстання, мытны кошт якіх не перавышае суму, эквівалентную 1500 еўра, і агульная вага якіх не перавышае 50 кілаграмаў. Без пытанняў правозяцца на тэрыторыю Мытнага саюза алкагольныя напоі і піва (не больш за 3 літры ўключна ў разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту), а таксама тытунь і тытунёвыя вырабы (200 цыгарэт або 50 цыгар (цыгарыл) або 250 грамаў тытуню).

Не Болей за 5 літраў

Гэта тычыцца бяспошліннага ўвозу. Аднак асобныя гурманы з грашыма падобную норму могуць і пераскочыць. Праўда, і тут існуюць абмежаванні. Фізічным асобам дазваляецца правозіць на тэрыторыю Мытнага саюза алкагольныя напоі, піва і этылавы спірт у агульным аб'ёме не больш за 5 літраў на адну асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту. Але ў такім выпадку за падобныя прыхільнасці да замежнага алкаголю трэба будзе дададкова заплаціць.

У адпаведнасці з дадаткам 5 Пагаднення аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу Мытнага саюза і здзяйснення мытных аперацый алкагольныя напоі і піва звыш 3 літраў, але не больш за 5 літраў уключна абкладаюцца па адзінай мытнай стаўцы 10 еўра за 1 літр у частцы перавышэння колькаснай нормы ў 3 літры.

Сяргей КУРКАЧ

Даведка «Звязды»

Алкагольнымі напоямі пры правозе на тэрыторыю Мытнага саюза лічыцца гарэлка, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно, каньяк, брэндзі, кальвадос, шампанскае і іншыя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.