Вы тут

Ясныя прыярытэты і крытэрыі


Наша краіна гатова да нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі з розных куткоў зямнога шара. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў важнасць таго, што сустрэча праходзіць напярэдадні нацыянальнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Лукашэнка адзначыў таксама значнасць таго, што дыпламаты пачынаюць працу ў вельмі важны і дынамічны перыяд часу, калі Беларусь выходзіць на новы ўзровень інтэграцыйных працэсаў.

На думку Прэзідэнта, стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза істотна пашырае дыяпазон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю і павышае яе інвестыцыйную прывабнасць. Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу Беларусь надае ўзаемадзеянню з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Прымаючы даверчыя граматы пасла Туркменістана, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за апошнія пяць гадоў удалося вывесці двухбаковыя адносіны з гэтай дзяржавай на ўзровень стратэгічнага партнёрства.

Беларусь лічыць адным з важных вектараў знешняй палітыкі развіццё ўзаемавыгадных сувязяў з дзяржавамі Еўрапейскага саюза. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што наша краіна зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Бельгіяй, наданні двухбаковым сувязям сістэмнасці і паслядоўнасці. Беларусь таксама бачыць магчымасці для нарошчвання ўзаемадзеяння ў розных сферах з Даніяй, перш за ўсё на эканамічным кірунку. Аляксандр
Лукашэнка выказаў перакананасць, што наступіў час аднавіць поўнафарматнае супрацоўніцтва са Швецыяй. Як пагадзіўся з ім пасол Швецыі, наперадзе ў дзвюх дзяржаў вялікія перспектывы. Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і Ірландыя таксама валодаюць вялікім патэнцыялам для пашырэння двухбаковых сувязяў. «Актыўныя кантакты ў гуманітарнай сферы і на міжасобасным узроўні, якія ўзніклі дзякуючы шчырай дапамозе Ірландыі ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, арганізацыі аздараўлення беларускіх дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў, ствараюць спрыяльны, пазітыўны фон для ўзаемадзеяння ў іншых галінах», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі набыло асаблівае значэнне ў беларускай знешняй палітыцы. Прэзідэнт адзначыў даўнія сувязі і вопыт паспяховага ўзаемадзеяння з Аргенцінай у рамках міжнародных арганізацый. Бразілія, на думку кіраўніка дзяржавы, можа стаць для Беларусі галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам на паўднёваамерыканскім кантыненце, а супрацоўніцтва Беларусі і Уругвая патрабуе больш пільнай увагі з боку кіраўніцтва абедзвюх краін.

Развіццё палітычных і ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў з краінамі Блізкага Усходу і афрыканскага кантынента становіцца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць у пашырэнні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кувейтам і запрасіў кувейцкія інвестыцыйныя фонды да рэалізацыі праектаў на тэрыторыі нашай краіны. Прэзідэнт звярнуў увагу на істотны незадзейнічаны патэнцыял для нарошчвання ўзаемавыгадных адносін з Іарданіяй і падкрэсліў, што Беларусь гатова экспартаваць сваю прадукцыю, у тым ліку калійныя ўгнаенні, аўтатрактарную і іншую тэхніку для патрэб сельскай гаспадаркі і іншых галін Беніна.

Звяртаючыся да дыпламатаў, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Калі нейкая дзяржава хоча з намі супрацоўнічаць, у нас вельмі ясныя прыярытэты і крытэрыі. Прыходзьце, будзем супрацоўнічаць цесна і адказна. Формула зразумелая: калі мы з вамі дамовімся, мы выканаем свае абавязацельствы».

Закранаючы тэму бяспекі і міру ў рэгіёне, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Нашу ролю не варта перабольшваць. Мы проста людзі, якія хочуць жыць у міры са сваімі суседзямі. Тым больш калі вайна ідзе ля нашага парога, не проста ў нашых суседзяў — у нашых братоў, мы не можам быць у баку ад гэтага — вось наша простая формула і сутнасць нашай палітыкі».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.