Піва


Піва з'яўляецца самым спажывальным алкагольным напоем у свеце і трэцім па папулярнасці пасля вады і чаю. У сярэднім дарослы чалавек ужывае яго 23 літры ў год. Рэйтынг краін свету па гадавым спажыванні піва на душу насельніцтва ўзначальвае Чэхія, там прыпадае каля 148 літраў на чалавека за год. Пра піва напісана шмат кніг і даследаванняў, а мы прапануем вам азнаёміцца з малавядомымі і пацешнымі фактамі пра гэты пенны напой.

26-6

1. Вынайшлі піва старажытныя егіпцяне. Але фільтраваць яго так і не навучыліся, таму піва яны пілі праз саломінку. Там жа было прынята вітаць адзін аднаго фразай «Хлеб і піва». Багатая дама Пу-Абі з Месапатаміі піла сваё піва з дапамогай саломінкі з чыстага золата.

26-4

2. Чатыры тысячы гадоў таму ў Вавілоне была выдатная традыцыя: у першы месяц пасля вяселля бацька нявесты ладзіў жаніху «піўны месяц». Гэта значыла, што жаніх мог цэлы месяц піць піва пад завязку за кошт цесця. Існуе здагадка, што менавіта адтуль пайшоў выраз «мядовы месяц», паколькі піва было мядовым.

3. У польскім горадзе Гданьску існуе «піўны звон». З яго звонам у горадзе дазвалялася адкрываць піўныя ўстановы. А гадзіннік на гарадскіх варотах ў горадзе Трутнаў, устаноўленыя ў XVІ стагоддзі, наадварот, паведамляў аб заканчэнні часу наведвання піўных. Тых, хто не хацеў прыслухацца, штрафавалі. Калі аматар піва не чуў і другога званка, суддзя мог забараніць яму наведванне піўных на цэлы год.

4. У адной піўной японскага горада Матсушыра вісіць аб'ява, што пры землятрусе сілай да трох балаў (па японскай шкале) кліент атрымлівае куфаль піва бясплатна.

26-5

5. Ёсць прафесіі, якіх не сустрэнеш ні ў адным даведніку. На піваварным заводзе ў Мельбурне ў Аўстраліі ёсць работнік, у абавязкі якога ўваходзіць абнюхваць вымытыя бутэлькі перад падачай іх у цэх разліву. Яго задача высветліць, ці не пахнуць бутэлькі газай, якая валодае вельмі ўстойлівым пахам.

6. У даўніну ў англійскіх пабах пастаянным кліентам падаваліся адмысловыя керамічныя піўныя куфлі, ручкі якіх былі са свісткамі. Выпіўшы піва, наведвальнік меў магчымасць, не надрываючы горла, папрасіць дабаўкі: трэба было проста свіснуць у ручку.

26-3

7. Закон горада Эймса, штат Аёва, забараняе мужчыну класціся ў ложак з жанчынай, калі ён выпіў больш за тры глыткі піва. Дарэчы, Джордж Вашынгтон трымаў сваю ўласную піўную.

8. У алмазных капальнях Сьера-Леонэ каштоўныя камяні абследуюцца ў піве. Як сцвярджаюць англійскія геолагі, візуальныя якасці алмазаў у згаданым асяроддзі становяцца відавочнымі.

9. Піва лічыцца найлепшым сродкам барацьбы з грызунамі ў Замбіі. Рэцэпт замбійскіх ведзьмакоў просты: на ноч у доме пакідаюць міскі з малаком, у якое дадаюць піва. Назаўтра збіраюць «ураджай»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.