Вы тут

Сам сябе выпусціў


Кемлівы зняволены збег з турмы, даслаўшы начальству падроблены ліст аб сваім вызваленні.

Адсутнасць зняволенага выявілі адвакаты, якія прыехалі ў турму раёна, каб пагутарыць з 28-гадовым Нілам Мурам. Аказалася, што трыма днямі раней яго выпусцілі з турмы пасля таго, як прыйшоў падроблены ліст аб яго вызваленні. Здолеўшы здабыць смартфон, хлопец зарэгістраваў падроблены дамен, які быў моцна падобны да таго, што выкарыстоўвае судовая служба. Далей на электронную пошту турмы ён адправіў пісьмо, у якім было распараджэнне аб яго вызваленні са спасылкай на падроблены сайт, імя дэтэктыва-інспектара і даныя Каралеўскага суда.

Праз некаторы час Ніл Мур сам здаўся ўладам і прызнаўся ва ўсіх сваіх злачынствах, а менавіта ў 8 выпадках махлярства. У турму хлопец трапіў пасля таго, як атрымаў прыкладна 1,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў на несапраўдных асоб. Пад выглядам прадстаўнікоў розных банкаў ён тэлефанаваў у камерцыйныя арганізацыі, пераконваючы іх даверыць яму буйныя сумы.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».