Вы тут

Ці можа на мытні служыць ваўкасаб?


Студэнты чацвёртага курса факультэта мытнай справы Расійскай мытнай акадэміі цягам двух тыдняў будуць праходзіць практыку ў Дзяржаўным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі мытных органаў Рэспублікі Беларусь і на мытнях нашай краіны.

26-58

У першую чаргу студэнты наведалі прадпрыемства «Белмытнясервіс» — найбуйнейшага лагістычнага аператара, і ведамасны Інстытут мытных органаў, дзе будучых мытнікаў пазнаёмілі з дзейнасцю лабараторый навучальнай установы і з асаблівасцямі падрыхтоўкі спецыялістаў-кінолагаў на кафедры кіналогіі.

Лекцыю па ўвядзенні ў службовую кіналогію для студэнтаў правёў загадчык кафедры Яўген Кобец, які расказаў пра гісторыю паходжання сабак і магчымае выкарыстанне са службовымі мэтамі ваўкасабаў (помесі ваўка і сабакі). У практыкантаў была магчымасць убачыць новага гадаванца пітомніка — ваўчаня Альфу. Пасля тэарэтычнай часткі лекцыі супрацоўнікі кіналагічнай службы правялі для студэнтаў паказальныя выступленні па дрэсіроўцы службовых сабак, пошуку зброі, наркотыкаў у аўтатранспарце і бытавых прадметах, а таксама па пошуку наркатычных рэчываў, схаваных на чалавеку.

Як распавялі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, у наступныя дні студэнты наведаюць Мінскую рэгіянальную мытню, Брэсцкую мытню, мытню «Мінск-2», транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск-Белмытнясервіс-2».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.