Вы тут

Малы бізнес будзе рухавіком эканомікі?


Нацбанк плануе правесці чарговае даследаванне па ацэнцы фінансавай даступнасці.

Пра гэта стала вядома на адкрыцці рэгіянальнага форуму па доступе да фінансаў для Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і краін СНД, які прайшоў у Мінску. «Мы зацікаўлены ў правядзенні яшчэ аднаго блока даследаванняў па пытанні доступу да фінансаў і фінансавай асветы», — сказаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.

«Думаю, мы таксама будзем абапірацца на метадалагічную дапамогу Альянсу за фінансавую даступнасць, і спадзяюся, што працэс метадалагічнай і фінансавай дапамогі будзе працягвацца і далей», — падкрэсліў Сяргей Дубкоў. Канкрэтныя прапрацоўкі па гэтым пытанні ў рэгулятара ўжо ёсць: «Мы зацікаўлены ў тым, каб доступ да фінансаў забяспечваўся не толькі фізічным асобам, але і малому і сярэдняму бізнесу, таму што гэты сегмент можа выступіць рэальным драйверам развіцця нашай эканомікі».

Мерапрыемства можа адбыцца ўжо ў наступным годзе. «Мы правялі дастаткова сур'ёзнае даследаванне, звязанае з пашырэннем доступу да фінансаў, і хочам паглядзець, якога прагрэсу дасягнулі, — растлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка. — Гэты прагрэс будзе пацвярджацца канкрэтнымі лікавымі параметрамі. Адна справа — разважаць пра колькасць адкрытых пунктаў продажу банкаўскіх, фінансавых і іншых прадуктаў, а іншая — ацаніць аб'ём рынку, а таксама стаўленне спажыўца да якасці паслуг».

Нагадаем, што Нацбанк у 2011—2013 гадах рэалізаваў з Альянсам за фінансавую даступнасць першы праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі за кошт вылучанага гранта «Ацэнка ступені доступу да фінансаў: развіццё абгрунтаванай палітыкі доступу да фінансаў у Беларусі». Бюджэт склаў больш за 275 тысяч еўра. Было праведзена комплекснае нацыянальнае даследаванне па ацэнцы фінансавай даступнасці ў краіне. У выніку атрыманы звесткі аб карыстанні фінансавымі паслугамі насельніцтвам і суб'ектамі малога прадпрымальніцтва, пра давер насельніцтва да фінансавай сістэмы краіны і ўзровень фінансавай адукаванасці карыстальнікаў на розных тэрыторыях і гэтак далей.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

kuletskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.