Вы тут

Хлеб


Хлеб заўсёды быў самым сакральным з усіх прадуктаў ежы ўсходніх славян, сімвалізаваў дабрабыт, прыбытак, багацце. Адсюль з пакалення ў пакаленне, ад дзеда да ўнука перадавалася беражлівае стаўленне да хлеба, выпрацаваўся шэраг правіл і перасцярог:

 Выкідаць хлеб заўсёды лічылася недаравальным. Калі хлеб немагчыма ўжываць у ежу, аддайце яго птушкам.

 «Калі сонейка села, новага бохана хлеба не пачынай — галеча адолее!»

 «Каб быць шчаслівым і ўдалым, на пачатку і на заканчэнні абеду з'еш крыху хлеба з соллю».

 Лічылася, калі пасля абеду на стале пакінуць кавалачкі няз'едзенага хлеба, вы страціце сваё здароўе.

 Каб сям'ю не спасціг голад, няўрод ці іншыя страты, строга сачылі за тым, каб хлебныя крошкі не падалі са стала на падлогу.

 Кожная гаспадыня ведала, што ў той момант, калі ў печы выпякаўся хлеб, нельга месці падлогу, сварыцца, грукаць і т.п.. Хлеб патрабуе да сябе паважлівых адносін.

 Жанчыну, якая мясіла цеста на хлеб, трэба было абавязкова вітаць добрымі пажаданнямі.

Акрамя таго, прыкмячалі:

 Калі за абедам хлеб выпадзе з рук — чакай госця.

 Калі адзін бохан хлеба вынуць з печы і парэжуць, не дачакаўшыся, пакуль дастануць астатнія, то тыя, што засталіся ў печы, будуць нясмачнымі і не прыдатнымі для ўжывання.

 Калі хлеб у печы распаўся на дзве часткі, хтосьці пакіне сям'ю.

Усё напалову!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».