Вы тут

У гасцях — як дома


Дзіяна Арбеніна едзе ў Мінск.

Святкаванне дня нараджэння лідара гурта «Начныя снайперы» Дзіяны Арбенінай заўсёды становіцца сапраўднай падзеяй для многіх яе фанатаў. Па даўняй традыцыі, якая налічвае ўжо больш за дзесяцігоддзе, спявачка адзначае гэты дзень на сцэне. І дорыць сапраўднае свята рок-н-ролу ўсім прыхільнікам сваёй творчасці.

У 2015-м магчымасць раздзяліць з любімай артысткай яе свята змогуць таксама ў беларускай сталіцы. Нагадаем, Дзіяна Арбеніна нарадзілася ў Валожыне 8 ліпеня. Калі дзяўчынцы споўнілася тры гады, яе сям'я пераехала спачатку ў Барысаў, дзе жыла нейкі час, а потым з'ехала ў Расію.

Як адзначаюць арганізатары, 7 ліпеня на радзіме спявачкі, у Беларусі, гледачоў чакае асаблівы вечар. Сама Дзіяна зазначыла: «Калі я прыязджаю ў Мінск, то па-асабліваму сябе адчуваю. Хоць і кажуць, што радзіма — гэта месца, дзе ты жывеш, аднак тыя гады, што правяла ў Беларусі, я добра памятаю. І на канцэртах там у мяне заўсёды асаблівая атмасфера, нібыта я дома».

Калі ёсць жаданне трапіць на канцэрт, то спяшайцеся набыць квіткі ў клубе Re:publіc, дзе пройдзе мерапрыемства, і ў касах горада.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?