Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Не варта быць настолькі самаўпэўненым. Нягледзячы на тое, што вы трымаеце усё пад кантролем, а навакольныя вас цэняць і паважаюць, вы не можаце ўсачыць абсалютна за ўсім. Ёсць небяспека стаць ахвярай махляроў або папросту быць падманутымі. За вашай спінай можа адбыцца штосьці неспрыяльнае, а вы гэтага проста не заўважыце з-за таго, што погляд адарваны ад гэтага часу і месца і накіраваны ў зусім іншыя плоскасці. Гэты час добры для творчых парываў, але для практычных работ ніяк не падыходзіць.

ЦЯЛЕЦ. У першай палове тыдня наваліцца шмат працы, часам будзе нават здавацца, што вам гэта не пад сілу, але на самой справе вы справіцеся. Варта перастаць хвалявацца з-за розных дробязяў жыцця, якія яшчэ не адбыліся і, магчыма, ніколі не адбудуцца. З лёгкасцю глядзіце ў будучыню і займіцеся справамі цяперашнімі. Да канца тыдня зможаце разабрацца з усімі цяжкасцямі, калі не самі, то пры дапамозе калегі ці блізкага чалавека, і справы пойдуць на папраўку.

БЛІЗНЯТЫ. Настаў час разабрацца ў сітуацыі, якая склалася. Спатрэбіцца рашучасць і напорыстасць, а таксама праявы кемлівасці, хітрасці і ў пэўным сэнсе творчы падыход. Цягам тыдня давядзецца вырашаць пытанні, звязаныя з дакументамі, уладнымі інстанцыямі, магчыма, нават у судовым парадку. Але баяцца гэтага не варта, усё вырашыцца на вашу карысць. Ад вас патрабуецца толькі адстойваць сваю пазіцыю. У выніку атрымаеце станоўчы вынік і ваш стан стабілізуецца, усё прыйдзе ў гармонію.

РАК. Наступае перыяд, які прынята называць «зацішшам перад бурай». На гэтым тыдні, асабліва ў першай яе палове, любая дзейнасць будзе замарожаная, нічога не будзе адбывацца, нічога не зменіцца. На гэты час не варта планаваць нічога, акрамя адпачынку і разважанняў. Актыўнасць дзеянняў і думак, здзяйсненні і перамены — гэта ўсё ў будучыні, але не цяпер, гэты час яшчэ не настаў.

ЛЕЎ. У пачатку тыдня вас чакае эмацыйны ўздым. Адносіны ў сям'і значна гарманізуюцца, вы станеце лепш разумець адно аднаго. У сямейных пар можа з'явіцца жаданне завесці дзяцей. Час добры для новых пачынанняў, прасоўвання наперад. Але, рухаючыся па вызначаным шляху, нельга забываць і пра мінулае; тыл неабходна трымаць прыкрытым, каб за час вашага падарожжа за марай, там нічога не здарылася. Да канца тыдня з-за вялікай колькасці спраў вы будзеце крыху стомленыя і маральна змарнелыя.

ДЗЕВА. Утульнасць у доме атрымаецца стварыць напрыканцы тыдня, але гэта не значыць, што ў пачатку тыдня вас чакае нешта непрыемнае. Наадварот, увесь час будзе прысвечаны менавіта добраўпарадкаванню вашага сямейнага ачага, паляпшэнню і ўмацаванню адносін. У сярэдзіне тыдня ёсць верагоднасць трохі пасварыцца з-за розных меркаванняў і поглядаў, але гэта адначасова і нагода лепш даведацца адно аднаго. Да канца тыдня зможаце цалкам рэалізаваць сябе і свае ідэі, вывесці запланаваныя мерапрыемствы на фінішную прамую і радавацца спрыяльным дням.

ШАЛІ. Вас чакае павышэнне дзелавой актыўнасці, вашу галаву напоўняць свежыя ідэі і памкненні. Фінансавае становішча пачне паляпшацца, калі не адразу, то праз пэўны час, бо на гэтым тыдні вы закладзяце падмурак для свайго будучага развіцця ў матэрыяльным плане. Смела можаце рэалізоўваць ідэі — яны прынясуць поспех. Вядома, знойдуцца і зайздроснікі, якія паспрабуюць адшчыпнуць ад смачнага кавалачка ці хаця б укалоць вас. Але з-за гэтага не варта турбавацца, бо вы будзеце на вышыні і зможаце з імі справіцца.

СКАРПІЁН. У сваіх учынках вы занадта імклівыя і рэзкія, гэта не дазваляе адвесці дастатковы час абдумванню і планаванню. Паспешныя высновы і дзеянні могуць прывесці да вынікаў, якія будуць адрознівацца ад тых, што вы разлічвалі атрымаць. У сярэдзіне тыдня чакаюцца значныя перамены, прычым досыць рэзкія і не заўсёды прыемныя. Паспрабуйце паставіцца да гэтага па-філасофску. Умацаваць сваё становішча, прыйсці ў сябе і закласці падмурак для больш паспяховай будучыні зможаце ў канцы тыдня ці крыху пазней, пасля таго, як актыўныя перамены апынуцца ў мінулым.

СТРАЛЕЦ. Вы судзіце людзей, вырашаеце, хто з іх робіць добра і заслугоўвае заахвочвання, а хто наадварот, робіць нешта не так. Але ацэньваеце вы па сваіх мерках, якія неабавязкова з'яўляюцца эталоннымі. Такая пазіцыя можа выклікаць канфлікты з людзьмі, з якімі даводзіцца мець зносіны па абавязку працы ці ў сям'і. Пры гэтым вы будзеце далёка не ў самой выйгрышнай пазіцыі, нягледзячы на сваю ўпэўненасць ва ўласнай слушнасці. У канцы тыдня інтуіцыя шапне, дзе вы мелі рацыю, а дзе не. І калі прыслухаецеся да яе, то зможаце ўсё наладзіць.

КАЗЯРОГ. Будзьце асцярожныя ў зносінах з людзьмі, асабліва ў пытаннях, якія тычацца дзелавога партнёрства. Можаце стаць ахвярай падману. З-за гэтага можа сур'ёзна пацярпець ваша дзелавая рэпутацыя і матэрыяльнае становішча. Але калі непрыемнасць усё ж адбылася, то памятайце правіла «маланка не б'е двойчы ў адно месца». Выбрацца з праблем і аднавіць справядлівасць дапаможа даўні сябар ці калега па працы. Асаблівую ўважлівасць варта праяўляць у пачатку тыдня, а ў канцы тыдня ўжо можаце смела спадзявацца на людзей — гэта для вас самы спрыяльны час.

ВАДАЛЕЙ. Трэба будзе свядома адмовіцца ад якіхсьці даброт дзеля іншага чалавека і дзеля самога сябе, свайго душэўнага спакою і, магчыма, нават прасвятлення. Вы апыняцеся ў эпіцэнтры ўнутранай барацьбы: з аднаго боку, неабходна абмяжоўваць сябе, а з другога — матэрыяльныя каштоўнасці і свецкія радасці будуць вабіць з падвоенай сілай. У любым выпадку выбар за вамі. І незалежна ад таго, якім ён будзе, вы ўсё роўна атрымаеце ад гэтага карысць у тым ці іншым выглядзе.

РЫБЫ. У мінулым вы маглі стаць ахвярай нядобрых учынкаў, з-за чаго зусім расчараваліся ў людзях і нават аказаліся ў дэпрэсіі. На гэтым тыдні ваша становішча пачне паступова паляпшацца, прыходзіць у парадак, і вы зможаце ўбачыць на гарызонце лепшыя дні. Вас чакаюць перамены, не вельмі рэзкія, але, тым не менш, значныя. Зменіцца не столькі ваша жыццё, колькі ваша стаўленне да яго, да падзей, што адбываюцца, і да навакольных людзей, а гэта значна больш важна, чым можа падацца з першага погляду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.