Вы тут

Мы ў вас верым!


27-44

Дабрабыт, стабільнасць і мірнае існаванне нашай краіны знаходзяцца ў руках моладзі.

Учора ў Мінску адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, у якім прынялі ўдзел 253 выпускнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Традыцыйна іх вітаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў маладых людзей звязваць сваю будучыню з Беларуссю. «Гэта я кажу, не таму што я Прэзідэнт. Гэта ваша зямля. Тут, на гэтай зямлі, вы заўсёды будзеце патрэбныя. Вы тут будзеце дома. Вы тут будзеце гаспадарамі. Вашы веды, навыкі і ініцыятыва абавязкова знойдуць прымяненне. Любіце сваю краіну, працуйце на яе карысць. Вы зможаце не толькі дасягнуць матэрыяльнага дастатку, але і заслужыць павагу сваіх землякоў — а гэта важней, чым грошы», — наказваў Прэзідэнт.

«Вы, маладыя, у адказе за нашу Беларусь. Яе дабрабыт, стабільнасць, мірнае існаванне — з сённяшняга дня ў вашых руках», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да выпускнікоў.

Прэзідэнт адзначыў, што для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў наступіла адказная пара, калі ім трэба будзе на практыцы асвойваць выбраную прафесію, будаваць сям'ю, наладжваць самастойнае жыццё.

Маладыя людзі мелі магчымасць набыць самыя сучасныя веды і карысныя ўменні. Дзяржава паклапацілася аб тым, каб забяспечыць кожнага гарантаваным рабочым месцам, дадаў беларускі лідар. «Але атрыманне дыплома — толькі першы крок у станаўленні сапраўднага спецыяліста. Я спадзяюся, вы здолееце пранесці праз усё жыццё шчырую любоў да ведаў, цягу да самаадукацыі і павагу да сваіх настаўнікаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

На Рэспубліканскім балі выпускнікоў прысутнічалі лепшыя прадстаўнікі выкладчыцкага корпуса. «Педагог выконвае вельмі важную функцыю ў жыцці грамадства, ён фарміруе будучыню нацыі. І поспехі вашых вучняў сведчаць пра тое, што вы спраўляецеся з гэтай нялёгкай задачай», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што гэты год аб'яўлены Годам моладзі. «Гэта не выпадкова. Сёння ваша роля ва ўсіх сферах жыцця краіны значна ўзрастае. Вам ствараць будучыню», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да моладзі.

Хтосьці з выпускнікоў абярэ кар'еру на вытворчасці, хтосьці прысвеціць сябе навуцы, зоймецца бізнесам або ўнясе свой уклад у сістэму дзяржаўнага кіравання. «Мы зацікаўленыя ў вашым поспеху. Бо энергія і мэтанакіраванасць маладых — важны рэсурс у развіцці дзяржавы. Ваш поспех — гэта і наш поспех, — заўважыў Прэзідэнт.

Цяперашнія выпускнікі ўступаюць у дарослае жыццё ў няпросты для краіны перыяд. «Але гэта менавіта той час, калі асабліва запатрабаванымі становяцца высокі прафесіяналізм, маральныя прынцыпы і сур'ёзнае стаўленне да справы, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Нідзе не паважаюць тых, хто працуе абы-як. Затое высока цэняцца працавітасць, адказнасць, здольнасць прапанаваць свежую ідэю, увасобіць яе ў жыццё».

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў выпускнікоў з атрыманнем дыпломаў аб вышэйшай адукацыі. Затым Аляксандр Лукашэнка ўручыў лепшым выпускнікам і педагогам вышэйшых навучальных устаноў спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.