Вы тут

Дзіця памерла ў рэанімацыі


 

У рэанімацыі Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы памерла дзяўчынка, якая два тыдні таму пацярпела ў Кобрынскім аквапарку.

Няшчасце здарылася 12 чэрвеня. У аквапарку адпачывалі вучні адной з сельскіх школ Драгічынскага раёна. Вучаніца другога класа пайшла пад ваду ў басейне. Побач нікога з дарослых не аказалася. І дзяўчынку дастаў наведвальнік парка, які адпачываў са сваімі дзецьмі. «Хуткая дапамога» даставіла пацярпелую ў Брэст. Медыкі абласной бальніцы змагаліся за жыццё дзіцяці, якое ўвесь гэты час было ў крайне цяжкім стане. У пятніцу ў бальніцы паведамілі, што дзяўчынка памерла.

У дачыненні да дзвюх настаўніц, якія суправаджалі групу, заведзена крымінальная справа.

Святлана ЯСКЕВІЧ. yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».