Вы тут

«І традыцыі захоўваеце, і ад часу не адстаяце!»


banner6-копия

Наталля Сеўрукова, старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці:

За што я люблю «Звязду»? Па-першае, за тое, што яна выходзіць на роднай мове. Мы, беларусы, абавязаны з павагай ставіцца да роднай мовай, да гісторыі краіны. У «Звяздзе», дарэчы, шмат мовазнаўчых, краязнаўчых артыкулаў, рэпартажаў з розных фестываляў з удзелам самадзейных калектываў, талентаў, як кажуць, ад «зямлі».

Нарадзілася я ў Віцебску, але ўсё дзяцінства і юнацтва правяла ў Глыбоцкім раёне. Таму з асаблівым задавальненнем чытаю матэрыялы пра заходнія раёны Віцебшчыны: Глыбоцкі, Пастаўскі і іншыя, якіх няхай і не ведаю асабіста, але чула пра іх. Ёсць магчымасць па-новаму ацаніць прыгажосць беларускай глыбінкі, з'яўляецца нагода для гонару за сваіх землякоў. І бацькі мае, якія жывуць у Глыбокім, — прыхільнікі вашай газеты...

Зразумела, пра іншыя таксама прачытаць цікава: пра тое, як адраджаюць помнікі архітэктуры, пра рамеснікаў, кухараў, якія умеюць гатаваць традыцыйныя беларускія стравы.

«Звязда» дазваляе мне быць у курсе галоўных падзей, што адбываюцца ў Беларусі і за яе межамі. З задавальненнем супрацоўнічаю з журналістамі «Звязды», якія стараюцца падаць інфармацыю так, каб яна была зразумелай нават людзям, далёкім ад тэмы аховы права. Разам такім чынам займаемся прафілактычная справай.

«Звязда» 5 разоў на тыдзень інфармуе, часам здзіўляючы нестандартным поглядам на тое, пра што ўжо пісалі іншыя газеты. Ведаю, што і некаторыя мае калегі таксама выпісваюць «Звязду». Упэўнена, што і далей найстарэйшая рэспубліканская беларускамоўная газета будзе захоўваць свае традыцыі і паралельна не адставаць ад часу. Шчыра раю выпісваць «Звязду» іншым.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.