Вы тут

Час


Час і іншыя ўмовы для сватаўства. Першым крокам да стварэння новай сям'і, пачатковай кропкай у развіцці шматдзённага і шматэтапнага вясельнага рытуалу, безумоўна, з'яўлялася сватаўство, да якога ставіліся з вялікай адказнасцю, старанна выбіралі час сяброўскага візіту і тых людзей, якія будуць браць у ім удзел.

 Па ўяўленнях нашых продкаў, самым спрыяльным днём для сватаўства лічылі чацвер. Справа ў тым, што кожны дзень тыдня мае сваю «характарыстыку», у чымсьці станоўчую, у чымсьці адмоўную. Нездарма казалі, што ў кожнага дня свая справа, свая турбота.

 Чацвер — гэта «мужчынскі» і «цотны» дзень тыдня, якому ў сучаснай сістэме адліку часу адпавядае цотны лік чатыры (два разы па два). Так чацвер стаў лічыцца найбольш спрыяльным днём для шматлікіх доўгатэрміновых перспектыўных пачынанняў, напрыклад, для пачатку будаўніцтва новай хаты, для ўдалага сватаўства або заручын, правядзення зажынак і іншых спраў на перспектыву.

 Нездарма ў народзе і сёння жыве старадаўні абрадавы дыялог:

— Калі жаніцца будзеш?

— Пасля дожджычка ў чацвер!

 Але было адно выключэнне. Калі жаніх нарадзіўся ў чацвер, то ў сваты ішлі ў аўторак.

 Акрамя гэтага, абавязкова суадносілі дзень сватаўства са станам месяца — перспектыўная справа павінна пачынацца тады, калі «месяц на небе расце», гэта значыць, у сваты ішлі на маладзіковую фазу.

 У сваты маглі ісці бацькі маладога, яго старэйшы родны брат, сябры, так званая дружына маладога, хросныя бацькі, якіх далей і будуць зваць сватамі. Гэта залежала ад традыцый мясцовасці.

 Аднак амаль што паўсюдна адной з галоўных фігур у падзеях і абрадах перадшлюбнага перыяду, а таксама ў рытуале самога вяселля заўсёды з'яўляўся сват. Звычайна гэта быў хросны бацька жаніха. Але, калі з некаторых прычын хросны бацька не мог выконваць функцыі свата (пахаваў жонку, развёўся, а можа, увогуле не стварыў сваю сям'ю), то сватам абіралі мужчыну, старэйшага за 40 гадоў, які павінен быў абавязкова мець жонку і дзяцей, валодаць пэўным грамадскім аўтарытэтам, мець здольнасць кіраваць ходам падзей і падтрымліваць неабходны рытм святочнага абраду.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.