Вы тут

Кірмашы заклікаюць, настрой ствараюць


Ва ўсіх раёнах сталіцы 3 ліпеня пройдуць кірмашы, пра што паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У Дзень Незалежнасці маштабныя народныя гулянні пройдуць на пляцоўцы каля Палаца спорту. Кірмаш будзе працаваць тут 3 ліпеня з 10 да 0.30, а 4 ліпеня — з 10 да 23 гадзін. Кірмашы пройдуць і ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска. Так, 3 ліпеня гулянні адбудуцца ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, Лошыцкім парку, у гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна», парку імя М. Горкага, на пляцоўцы па вуліцы Сталетава, у парку імя Чалюскінцаў, імя Дружбы народаў, імя 60-годдзя Кастрычніка. 3-4 ліпеня кірмашы адбудуцца ў парках імя Паўлава і Перамогі, з 3 па 6 ліпеня — у парку імя 900-годдзя Мінска, 4 ліпеня — каля цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь», на пляцоўцы каля Камароўскага рынку, 5 ліпеня — у парку Цівалі. 6 ліпеня ў парку імя Я. Купалы з 12 да 22 гадзін будзе праходзіць фестываль «Купальскі лён» з рэалізацыяй тавараў канцэрна «Беллегпрам». Тут жа прапануюць набыць харчовыя тавары і прадукцыю грамадскага харчавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.