Вы тут

На заўвагу — электрашокерам


Каля дзвюх гадзін ночы на спецлінію «102» паступіла паведамленне, што на сталічнай Кастрычніцкай плошчы мужчына з электрашокерам чапляецца да грамадзян. Па прыкметах падазроны быў аператыўна затрыманы супрацоўнікамі АМАПа.

Высветлілася, што 22-гадовы малады чалавек чакаў сяброў. Тое, як ён сядзеў (дакладней, амаль ляжаў), не спадабалася выпадковаму мінаку, які зрабіў заўвагу. У адказ затрыманы ўдарыў незнаёмца ў грудзі электрашокерам і збег. На шчасце, як расказалі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, удар прыйшоўся ў раён нагруднай кішэні, дзе ляжаў мабільны тэлефон і мужчына пазбегнуў электрычнага ўдару. Затрыманы — не мясцовы, ён каля месяца таму прыехаў у сталіцу з вёскі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.