Вы тут

Скраў жэтон, каб забраць чужую сумку


Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце па падазрэнні ў крадзяжы вышуквае мужчыну. Той спачатку выкраў у візаві жэтон ад камеры захоўвання, а ўжо адтуль — сумку з асабістымі рэчамі пацярпелага.

Два мужчыны пазнаёміліся каля сталічнага чыгуначнага вакзала з прычыны сваёй любові да Бахуса. Скінуліся, набылі бутэльку. «Банкет» з гэтай нагоды вырашылі правесці ў найбліжэйшым утульным дворыку. Там адзін з мужчын пасля першых жа глыткоў неспадзявана задрамаў. Яго сабутэльнік, не губляючы часу, «прайшоўся» па кішэнях новага знаёмага, адкуль здабыў жэтон ад камеры захоўвання. А потым нецвярозай паходкай накіраваўся да вакзальных камер захоўвання, адкуль забраў чужую сумку. Праўда, пры гэтым трапіў пад увагу камер відэаназірання, дзякуючы чаму партрэт зламысніка вядомы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. 

Грамадства

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах. 

Прэзідэнт

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».