Вы тут

У таксі без аўтакрэсла


27-19

Адказвае Сяргей БАГАЕЎ, начальнік аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС г. Мінска:

— Паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №483, перавозка дзяцей да 12-гадовага ўзросту без выкарыстання ўтрымальных прылад дазваляецца ў двух выпадках: пры выкарыстанні паслуг таксі, і тады, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў. Аўтакрэслы абавязкова павінны адпавядаць росту і вазе пасажыра. Трэба памятаць, што перавозка дзяцей без аўтакрэсла ці так званага бустэра караецца штрафам да чатырох базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння перавозкі пасажыраў на працягу года штраф складзе ад 2 да 8 базавых. Калі дзіця ў аўто не прышпілена да аўтакрэсла рэменем бяспекі, кіроўца прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з часткай 4 артыкула 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь і з яго спаганяецца штраф у памеры да 1 базавай велічыні. За паўторнае падобнае парушэнне атрымае ад 2 да 5 базавых велічынь. Трэба памятаць, перавозка дзяцей ў аўтакрэсле на пярэднім сядзенні аўтамабіля забараняецца ў тым выпадку, калі спінка павёрнута да лабавога шкла пры наяўнасці падушкі бяспекі.

Нагадаем, што да ўтрымальных прылад адносяцца аўталюлька (крэсла для перавозкі малых ва ўзросце да года, яно мае ручку для пераноскі, рамяні бяспекі, важыць каля 5 кг), аўтакрэсла (прызначана для тых, чый рост не дасягнуў 150, вага — 36 кг) і бустэр (аўтакрэсла для тых дзяцей, якія яшчэ па росце не могуць карыстацца дарослымі рамянямі бяспекі). Падобнае прыстасаванне прыўздымае малога да неабходнага ўзроўню знаходжання рамянёў бяспекі).

Якаў ЖУРБІН

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.