Вы тут

Кнігі, якія вымяраюцца лёсамі


У сумны памятны дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, праз 70 гадоў пасля Перамогі, нагоду для сустрэчы даюць кнігі. Тых, хто пісаў і піша пра вайну, хто яе перажыў і гатовы расказаць пра тое, які гэта быў час і за кошт чаго нашым суайчыннікам ўдалося яго перажыць і выжыць. У гэты дзень у сталічнай бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча звычайным наведвальнікам пра вайну распавядалі пісьменнікі і кнігі.

Пісьменнікі і аўтары, якія памятаюць вайну, працягваюць летапіс тых падзей ужо з пазіцый цяперашняга часу. Напрыклад, была прадстаўлена кніга літаратуразнаўца і пісьменніка Міхася Тычыны «Народ і вайна». Выдавецтва «Чатыры чвэрці» адзначылася некалькімі кнігамі з серыі «Дзеці вайны»: «Хлеб для партызанаў» Міхася Пазнякова і «Няма даравання вайне» Ніны Галіноўскай.

Але самыя неацэнныя сведчанні — тых, хто быў у віры падзей, на перадавой, асабіста набліжаў перамогу. «Я раскажу вам пра вайну», — уцягвае ў дыялог пакаленняў дакументальны фільм (рэжысёр Сяргей Ісакаў), у якім сваімі ўспамінамі дзеліцца Васіль Быкаў. Той пісьменнік, без звароту да якога наогул гэтую тэму абмяркоўваць у Беларусі немагчыма. Але, каб пазнаёміцца з яго творчасцю бліжэй, трэба пачытаць яго творы. Каб іх глыбей зразумець, варта адчуць Васіля Быкава як асобу. Дзеля гэтага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе літаратурна-дакументальная выстава паводле апошняй кнігі, якая выйшла пры жыцці пісьменніка: «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...» Гэта была дарога, даўжынёй у цэлы лёс

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.