Вы тут

Мода сезона — пад Агінскага


Беларускі тыдзень у Парыжы пад знакам 250-гадовага юбілею кампазітара.

Сёлета менавіта ён — галоўнае імя беларускай культуры ў свеце. Прынамсі, 250-годдзе кампазітара, дыпламата, мецэната, важнай асобы для культуры такіх дзяржаў, як Беларусь, Польшча і Літва, уключана ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. У штаб-кватэры ЮНЕСКА 24 чэрвеня адбылася тэатралізаваная вечарына, прысвечаная Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА пастаралася стварыць атмасферу таго часу, калі жыў Агінскі. Госці вечарыны — прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, супрацоўнікі пастаянных прадстаўніцтваў пры ЮНЕСКА, прадстаўнікі французскай грамадскасці — пастараліся адпавядаць яе духу, апрануўшыся ў французскія і беларускія касцюмы XVІІІ—XІX стагоддзяў ці нацыянальныя строі.

Атмасферу часу дапамаглі стварыць супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір»; выставу, прысвечаную герою мерапрыемства, падрыхтаваў Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Тэатралізаваны паказ танцавальнага калектыву «Феерыя» ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Веранікі Янушэўскай-Алтушац. Як жа без твораў самога юбіляра? Іх прадставіла «Гродзенская капэла».

Пад знакам асобы Міхала Клеафаса Агінскага пачаўся Беларускі тыдзень у Парыжы, у рамках якога — шэраг мерапрыемстваў, якія знаёмяць з гісторыяй і культурай Беларусі, у тым ліку драматычнага ХХ стагоддзя.

Ларыса ЦІМОШЫК.
tsimoshyk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.