Вы тут

«Дукорскі маёнтак» з перавернутым домам адкрыўся пад Мінскам


Прыватныя інвестыцыі ў аднаўленне гістарычнай спадчыны і адраджэнне вёскі сёння з'яўляюцца вельмі важнымі. Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэзідэнт НАК, памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў на адкрыцці новага гістарычнага сядзібна-паркавага комплексу «Дукорскі маёнтак» у вёсцы Дукора Пухавіцкага раёна, перадае БЕЛТА.

27-43

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што Беларусь багатая на гістарычныя і культурныя падзеі, але, на жаль, наша краіна вельмі шмат страціла ў гады войнаў і ліхалеццяў. Таму надзвычай важны кожны крок па аднаўленні гістарычнай спадчыны. «Мы павінны ведаць сваю гісторыю і тых, хто яе ствараў, — адзначыў ён. — Менавіта таму патрэбны такія ініцыятывы, калі прыватны бізнес укладвае сродкі ў беларускую гісторыю, у такія праекты, як «Дукорскі маёнтак».

Ён лічыць вельмі важнай ініцыятыву генеральнага дырэктара ЗАТ «Пухавіцкі аграпрадукт» Івана Гумоўскага, які і стварыў комплекс «Дукорскі маёнтак». «Калі б кожны бізнесмен зрабіў нешта падобнае і прысвяціў новы аб'ект пэўнай старонцы нашай гісторыі, гэта дапамагала б будучым пакаленням у пазнанні гісторыі краіны. Стварэнне такіх аб'ектаў — адказ на пытанне тым еўрапейцам і тым замежным прадстаўнікам, якія пытаюцца — адкуль мы, адкуль наша беларуская гісторыя і самабытнасць. І стаіць задача садзейнічаць папулярызацыі беларускай культуры і гісторыі», — сказаў Максім Рыжанкоў.

У сваю чаргу старшыня Пухавіцкага райвыканкама Фёдар Караленя адзначыў, што «Дукорскі маёнтак» — гэта таксама ўзор умелага гаспадарання на зямлі і адраджэнне гісторыі беларускіх вёсак.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.