Вы тут

«Зоркі» факультэтаў


БДУ павіншаваў сваіх найлепшых выпускнікоў.

Пакуль абітурыенты праводзяць дні ў нервовым чаканні вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання, студэнты апошніх курсаў ВНУ ладзяць развітальныя балі. Паспяховае заканчэнне альма-матар ужо адзначылі выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На імпрэзу ў Ліцэй БДУ запрасілі каля 600 чалавек — толькі самых лепшых прадстаўнікоў факультэтаў, актывістаў спартыўнага, навуковага, культурнага і грамадскага жыцця.

Ганаровае званне «Найлепшы выпускнік БДУ» атрымалі дваццаць юнакоў і дзяўчат. Заслугі кожнага з іх можна пералічваць доўга. Напрыклад, Аляксандра ШКОДА з факультэта міжнародных адносін з'яўляецца лаўрэатам прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, прэміі Мінгарвыканкама, была старшынёй Савета старастаў факультэта і членам Навуковага савета.

[caption id="attachment_89624" align="alignnone" width="630"]І разумныя, і прыгожыя. І разумныя, і прыгожыя.[/caption]

— Некалькі гадоў я працавала на міжнародным праекце ў якасці перакладчыцы і арганізатара, праходзіла практыку ў Міністэрстве замежных спраў, — расказвае Аляксандра. — Увогуле на ФМА вельмі цікавае і насычанае студэнцкае жыццё. Часта адбываюцца сустрэчы з прадстаўнікамі палітычнага істэблішменту як нашай дзяржавы, так і іншых краін. Пакуль я хачу працягнуць навучанне ва ўніверсітэце, застаюся ў магістратуры.

Уступныя іспыты ў магістратуру праз два тыдні чакаюць і сёлетняга найлепшага выпускніка фізічнага факультэта Паўла ЛАБАЦЭВІЧА. Хлопец сціпла адзначае, што сярод яго сакурснікаў шмат годных, але і свае асабістыя студэнцкія дасягненні не прымяншае. Выдатнік Павел (яго сярэдні бал ва ўніверсітэце — 9,7) узначальваў студэнцкі савет па якасці адукацыі БДУ, удзельнічаў у розных навуковых праектах і канферэнцыях. Апошні свой даклад юнак прадставіў на 10-м беларуска-расійскім семінары «Паўправадніковыя лазеры і сістэмы на іх аснове». Пасля магістратуры малады фізік збіраецца ў аспірантуру: хоча займацца навукай і распрацоўваць інавацыйныя лазерныя сістэмы, якія потым можна было б выкарыстоўваць, напрыклад, у медыцыне, для барацьбы з ракам.

[caption id="attachment_89626" align="alignnone" width="630"]Каманда найлепшых з Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ Каманда найлепшых з Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ[/caption]

«Студэнцкімі лідарамі» сталі 23 выпускнікі. Адну з універсітэцкіх «зорак», Юлію ПАГОСАВУ (філалагічны факультэт), мы заспелі адразу пасля выступу на сцэне. У студэнцкім асяроддзі дзяўчына вядомая як арганізатарка Каляднага дабрачыннага балю на філфаку, пераможца Фестывалю эстрады БДУ ў 2013 годзе, удзельніца тэлепраекта «Акадэмія талентаў». «Буду, вядома, сумаваць па такім насычаным творчым жыцці, — прызнаецца Юлія. — Спадзяюся, што паралельна з асноўнай працай змагу працягваць спяваць».

Усіх, хто прыйшоў на выпускны баль, чакаў парад дэканаў у мантыях і канфедэратках (потым у калідорах ліцэя шустрыя студэнты паспелі прымераць святочны ўбор кіраўніцтва і зрабіць фота на памяць) і творчы канцэрт (павіншаваць моладзь, дарэчы, прыехаў спявак Юзары).

— На ўніверсітэцкі выпускны запрашаюцца толькі самыя лепшыя, каля 20 чалавек з факультэта, — не шкадуе кампліментаў рэктар БДУ Сяргей АБЛАМЕЙКА. — Узнагароджваем студэнтаў, якія адпрацавалі гэтыя пяць гадоў з поўнай аддачай. Мы іх вучылі, выхоўвалі, перадавалі вопыт. Стараемся сачыць за далейшым лёсам нашых «дзяцей», запрашаем іх і праз пяць, і праз дзесяць гадоў пасля заканчэння ўніверсітэта. Заўсёды жадаю выпускнікам поспехаў. І на працы, і ў сям'і».

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

lubneuskaya@zvіazda.by

Фота аўтара і Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.