Вы тут

Свята для душы


Сёння ў Магілёве прагучаць апошнія акорды ХХІ Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Амаль тыдзень Магілёў жыў падзеямі гэтага форуму. Тысячы жыхароў горада і яго гасцей пабывалі на канцэртах хрысціянскіх груп, вакальных і харавых калектываў з розных краін свету, наведалі выставы, кірмашы, семінары. Сёлета гасцямі форуму сталі 20 краін, удзел у яго мерапрыемствах прымалі звыш 500 чалавек. Апафеозам свята стаў вялікі гала-канцэрт на стадыёне «Спартак». Падчас яго ўдзельнікі выпусцілі ў вячэрняе неба белых галубоў — як сімвал міру і дабра.

— У Беларусі шмат фестываляў, але гэты не падобны да іншых тым, што праходзіць у атмасферы асаблівай дабрыні і сардэчнасці, — адзначыў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік. — Гэты фестываль вельмі значны ў плане выхавання падрастаючага пакалення і своеасаблівы па праграме правядзення. Тут няма пампезнага адкрыцця, нейкага залішняга афіцыёзу, ён вельмі душэўны. Калі я працаваў саветнікам пасла Беларусі ў Польшчы, штогод ездзіў у Гайнаўку, дзе праходзіць фестываль царкоўнай музыкі. Добра, што ў нас таксама ёсць такі вельмі патрэбны кожнаму чалавеку форум, на які ахвотна едуць прафесійныя калектывы.

Нэлі ЗІГУЛЯ. zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.