Вы тут

Трайная страта


У Сенненскім раёне патанулі сёстры і іх стрыечны брат.

— А сёмай гадзіне вечара 25 чэрвеня мама сясцёр адправілася іх шукаць. Жанчына, падышоўшы да вадаёма, убачыла літаральна за метр ад берага цела старэйшай дачкі. Пачала клікаць на дапамогу. Тутэйшы чалавек падбег і выцягнуў цела на бераг, выклікаў «хуткую дапамогу», выратавальную службу, — паведаміла «Звяздзе» прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо.

Высветлілася, што ўдзень сёстры, 2004 і 2006 гадоў нараджэння, мясцовыя жыхаркі, і іх стрыечны брат, 2003 года нараджэння, вучань Лужаснянскай базавай школы Віцебскага раёна, гулялі каля вадаёма. Людзі іх бачылі падчас катання на самаробным плыце.

Работнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, і мясцовыя жыхары, узяўшыся за рукі, шукалі патанулых, абследуючы нагамі дно вадаёма. На адлегласці каля 7 метраў ад берага знайшлі целы.

У службе выратавання нагадалі, што адказнасць дарослых за дзяцей летам узрастае шматкроць. Бацькі павінны ведаць, чым займаецца дзіця, дзе і з кім гуляе. Дзецям пастаянна трэба расказваць пра тое, як не трапіць у бяду.

Аляксандр ПУКШАНСКІ. pukshanski@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.