Вы тут

Лясы «ўздыхаюць» з палёгкай


Забарона на наведванне лясоў знята ў Мядзельскім, Валожынскім, Веткаўскім, Свіслацкім, Бераставіцкім, Смаргонскім і Ашмянскім раёнах.

Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, парадак зняцця забароны, у адпаведнасці з Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах, юрыдычныя асобы, што вядуць лясную гаспадарку, маюць права «пры неабходнасці ўносіць прадстаўленні мясцовым выканаўчым і распарадчым органам аб прыняцці абмежаванняў ці забароны на знаходжанне ў лясах». Гэта значыць, пры ўстанаўленні высокай і надзвычайнай рызыкі гарэння лясоў па ўмовах надвор'я лясгасамі ўносяцца ў раённыя выканаўчыя камітэты прапановы аб увядзенні забароны на наведванне ўгоддзяў. У адказ райвыканкамы прымаюць адпаведныя рашэнні або распараджэнні аб увядзенні забароны на знаходжанне ў лясах на тэрыторыі адміністрацыйнай адзінкі (раёна).

Забарона ўводзіцца толькі на час, пакуль устанавілася высокая або надзвычайная пажарная небяспека ў лясах. Як толькі пачынаюць ісці дажджы, спадае анамальная высокая тэмпература, забароны здымаюцца. Працэдура зняцця забароны на наведванне лясоў аналагічная прыняццю забароны: рашэнне раённага выканаўчага камітэта.

Для атрымання інфармацыі адносна наведвання лясоў у канкрэтным раёне неабходна звяртацца ў адпаведны лясгас ці раённы выканаўчы камітэт.

Сяргей РАСОЛЬКА. rs@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.