Вы тут

У Белавежскай пушчы з'явіцца яшчэ адзін музей. Археалагічны.


На тэрыторыі цяперашняй Белавежскай пушчы людзі жылі яшчэ ў ІІІ тысячагоддзі да нашай эры. У ваколіцах вёскі Камянюкі вядома не менш за 12 паселішчаў — ад часу асваення тэрыторыі пушчы і з'яўлення першых паляўнічых на паўночнага аленя.

Тут і пачаліся раскопкі, якія закончацца стварэннем у Нацыянальным парку археалагічнага музея пад адкрытым небам. Спецыялісты з інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з супрацоўнікамі пушчы арганізавалі навуковую экспедыцыю.

«Мы адновім асаблівасці жыцця і побыту першабытных людзей, пакажам, як яны будавалі жытло, выраблялі посуд, шылі адзенне. Унутры закансервуем участкі культурнага слою і знойдзеныя ў ім прадметы» — адзначыў намеснік дырэктара інстытута гісторыі Вадзім Лакіза.

Застаецца дадаць, што работы праводзяцца па Дзяржпраграме развіцця асабліва ахоўных прыродных тэрыторый на 2015-2019 гады.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.