Вы тут

Камень з ледавіковых часоў


Непадалёк ад Любані, на полі паміж вёскамі Ператок і Дубнікі, ляжыць унікальны камень — ледавіковы валун. Сваімі абрысамі ён нагадвае трохвугольнік, які выступае над зямлёй на трэць. Камень размясціўся на невялікім астраўку неўзаранай зямлі, яго верныя спадарожніцы тут — бярозы ды сосны.

30-6

Пад уздзеяннем вільгаці ды маразоў на паверхні валуна ўтварыліся акруглыя паглыбленні, трэшчыны. Апрацаваныя часам, ветрам і вадой, яны сталі досыць гладкімі.

Гэты камень надзвычай стары. У даўнія часы на тэрыторыі, на якой ён размяшчаецца, неаднаразова праходзілі ледавікі, якія вырывалі глыбокія лагчыны, сціралі больш падатлівыя пароды, захоплівалі масу камянёў. Перадапошні з гэтых ледавікоў, сожскі, які дапоўз да гэтых месцаў, прынёс сюды кавалак пясчаніка і пакінуў яго там, дзе цяпер знаходзіцца вёска Ператок. Гэты кавалак пясчаніка — і ёсць камень, які з'яўляецца сёння сведкам далёкай мінуўшчыны. Яму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці як культаваму, бо людзі дагэтуль нясуць яму ахвяры: кладуць грошы ў адтуліны.

 

30-730-8

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.