Вы тут

Азбука народнай культуры: аўторак


Аўторак. Лічылася, што, у супрацьлегласць панядзелку, ён спрыяе пачатку разнастайных сямейных і сельскагаспадарчых спраў, гэта дзень вялікіх пачынанняў (пераезд, пачатак будаўніцтва хаты і іншых пабудоў, змена месца працы і да т.п.). З боку народнай свядомасці гэта тлумачылася так. Па-першае, аўторак, як і чацвер, — так званыя «мужчынскія», а таму шчаслівыя дні, якія супрацьстаяць нешчаслівым дням — «жаночым»: серадзе і пятніцы. Па-другое, у славянскай традыцыі перавага надавалася цотным лічбам як носьбітам жыццёвага пачатку.

Менавіта парны пачатак, закладзены ў назве гэтага дня, стаў падставай таго, што аўторак лічыцца адным з самых спрыяльных дзён (пасля чацвярга) для сватаўства — ніколі «гарбуза ў рукі» не атрымаеш.

Аднак шлюб ніколі не бралі напярэдадні серады або пятніцы, г.зн. у аўторак ці чацвер. У народзе гаварылі: хто ў гэтыя дні ажэніцца, доўгі час разам не пражывуць. Відавочна, што асноўныя ідэі народнай культуры вельмі строга акрэслілі кола спраў, прыдатных для кожнага дня: лепш за ўсё вянчацца ў нядзелю (!).

Аўторак — самы спрыяльны дзень, каб адымаць дзіця ад мацярынскіх грудзей: менш слёз і капрызаў, хутка навучыцца есці лыжкай.

Менавіта ў аўторак гаспадыні хадзілі зажынаць першы сноп, сеялі яравыя культуры. У аўторак саджалі птушку на яйкі.

Тая гаспадыня, якае ведае, што капусту трэба саліць на маладзіку ў аўторак ці чацвер, заўсёды будзе са смачнай капустай і ўдзячнасцю сваіх дамачадцаў.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.