Вы тут

Палепшым самі сябе?


Навукоўцы дадуць Homo sapiens суперздольнасці.

Хто з нас не марыў стаць супергероем і атрымаць суперсілу? Аказваецца, гэта магчыма, калі сабраць дасягненні інжынераў і ўрачоў з усяго свету. Зрок з эфектам зуму; мышцы, у тысячу разоў мацнейшыя за чалавечыя; мікрачып, які абвострыць рэфлексы і дапаможа мозгу хутчэй засвойваць інфармацыю, — гэтыя і многія іншыя распрацоўкі зробяць Жалезнага Чалавека з любога хлюпіка. А для тых, хто марыць падарыць лепшую будучыню сваім дзецям, спецыялісты па геннай інжынерыі распрацоўваюць тэхналогіі, якія павялічваюць ІQ і хуткасць работы мозга.

Суперзрок

30-34

Кантактныя лінзы з эфектам зуму — вось мара любога шпіёна. А між тым зусім хутка яны могуць з'явіцца ў вольным продажы. Прататып лінзаў, з дапамогай якіх можна набліжаць і аддаляць выяву, ужо распрацавалі інжынеры з Швейцарскага політэхнічнага інстытута ў Лазане.

Прызначаны яны для хворых на макуладыстрафію — захворванне, пры якім адсутнічае цэнтральны зрок, але развіты перыферыйны, — але і здаровым людзям таксама падыдуць.

Змяняць маштаб можна будзе простым рухам вачэй: каб павялічыць малюнак, дастаткова міргнуць правым, каб паменшыць — левым. Набліжэнне адбываецца дзякуючы змене палярызацыі святла, якое падае на лінзы.

Суперсіла

30-35

У канцы 2013 года лабараторыя імя Берклі пры Міністэрстве энергетыкі ЗША апублікавала першыя звесткі пра сваю інавацыйную распрацоўку ў галіне развіцця чалавечага патэнцыялу. Даследчыкі знайшлі матэрыял, які можа выкарыстоўвацца для стварэння штучных мышцаў — аксід ванадзію. Сёння ён шырока ўжываецца толькі ў электроннай прамысловасці, але навукоўцы ўпэўнены: прыйшоў час пашырыць яго патэнцыял.

Спецыялісты лабараторыі высветлілі, што пры награванні да 67 градусаў па Цэльсію электроны ў гэтым матэрыяле атрымліваюць магчымасць рухацца па метале. Пры гэтым змяняецца фізічная форма аб'екта, а сам працэс па сваёй сутнасці нагадвае скарачэнне чалавечых мышцаў. Прычым ніякай дэградацыі, нават пасля некалькіх мільёнаў такіх зрухаў, не назіраецца — кожны раз матэрыял вяртаецца ў патрэбную форму, не ламаючыся і не губляючы сваіх уласцівасцяў. Пакуль гэта толькі тэарэтычная распрацоўка, але калі навукоўцам атрымаецца ўвасобіць яе ў жыццё, такія вонкавыя мышцы будуць у 1000 разоў мацнейшыя за чалавечыя.

Суперпамяць

Мазгавыя імплантаты, якія дазволяць чалавеку хутчэй атрымліваць новыя веды і лепш аперыраваць сваёй памяццю, — даўняя мара чалавецтва. Асабліва актуальныя яны для ваенных урачоў, вымушаных штодня вырашаць праблему аднаўлення памяці ў салдатаў, якія перажылі чэрапна-мазгавую траўму. Менавіта таму распрацоўкай новых метадаў аналізу і расшыфроўкі нейронавых сігналаў у ЗША займаецца агенцтва перадавых абаронных даследаванняў.

30-36

Год таму навукоўцы паведамілі, што істотна прасунуліся ў распрацоўцы імплантата, які будзе лячыць парушэнні памяці з дапамогай нейроннай стымуляцыі. Больш за тое, у перспектыве, спадзяюцца інжынеры, яго можна будзе ўжыўляць здаровым людзям для стымуляцыі пэўных абласцей мозга. Вайскоўцы ў першую чаргу зацікаўлены ў тым, каб за кошт гаджэтаў скараціць час падрыхтоўкі салдатаў. Прылады дапамогуць ім хутчэй набываць навыкі, абвастрыць рэфлексы і лепш кантраляваць эмоцыі. Але і звычайнаму чалавеку такія якасці спатрэбяцца. Асабліва калі ён збіраецца стаць супергероем.

Суперрозум

Запраграмаваць дзіця на высокі ІQ яшчэ ў чэраве спадзяюцца спецыялісты па геннай інжынерыі з Універсітэта штата Мічыган. Менавіта ў гэтай навучальнай установе працуе прафесар Сцівен Хсу, які не першы год займаецца праблемамі мадыфікацыі інтэлектуальных здольнасцяў чалавека. Яго распрацоўкі падтрымліваюць калегі з Оксфардскага ўніверсітэта, так што гэта не пустыя фантазіі навукоўца-вар'ята, а рэальныя перспектывы.

LIFE-GENDER

Хсу лічыць, што разумовую сілу чалавека можна павялічыць у сто разоў. Для гэтага трэба закласці ў яго правільныя гены. Праўда, праца гэтая неверагодна карпатлівая — за інтэлект у нас адказвае больш за дзесяць тысяч генаў. Але і вынік варты таго: правільны генетычны код можа павысіць ІQ да неверагодных лічбаў і зрабіць мозг чалавека звышхуткай і магутнай прыладай, здольнай аналізаваць у дзясяткі разоў больш інфармацыі, чым цяпер.

Суперсны

Не жадаеце губляць час на сон? Як прымусіць наш арганізм наогул абыходзіцца без яго, навукоўцы пакуль не прыдумалі, але ўсё ж знайшлі спосаб дапамагчы вам правесці час у ложку з карысцю. Для гэтага яны вынайшлі гаджэт, які дазваляе бачыць усвядомленыя сны. Прасцей кажучы — самому прыдумляць сабе сны.

Звычайная на выгляд маска з тканіны падчас фазы хуткага сну пасылае слабы 30-секундны электрычны сігнал на частаце 40 герц, які практычна роўны частаце работы нашага мозгу. Гэты сігнал і дапамагае ўсвядоміць, што ты спіш і бачыш сон, а такім чынам, можаш ім кіраваць. Іншы варыянт: маскі са святлодыёдамі, алгарытм працы якіх можна наладзіць праз смартфон.

30-38

Для таго, каб пабываць у казцы пра Папялушку або з'ездзіць у сне ў Парыж, дастаткова перад сном прачытаць сцэнарый. Паколькі наша фантазія бязмежная, мозг сам дабудуе пад яго карцінку, а дэталізацыя залежыць ад якасці прачытанага сюжэта і колькасці ведаў пра тое месца, у якім вы будзеце знаходзіцца

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.