Вы тут

Бязногая ластаўка, якая спіць падчас палёту


Свіргуля (чорнага стрыжа) называюць рэкардсменам сярод птушак: ён праводзіць больш за 90% усяго часу ў палёце і пры гэтым лічыцца адным з самых хуткіх. Да паветра крылаты прызвычаіўся настолькі, што без асаблівых турбот спіць нават у палёце, а на зямлю практычна не спускаецца.

— Да нас часта звяртаюцца з просьбай: знайшлі свіргуля, не ведаем, што з ім рабіць: не лятае, — распавядае арнітолаг грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Сямён ЛЕВЫ. — У такіх сітуацыях мы раім падкінуць птушку ў паветра альбо пасадзіць яе на падаконнік — тады паляціць. Стрыжы не могуць самастойна ўзляцець: крылы ў іх доўгія, а ногі кароткія. Часам птушкі дабіраюцца да бардзюра, падскокваюць і пачынаюць палёт.

[caption id="attachment_89843" align="alignnone" width="600"]Сёлета белабрухі стрыж папоўніў спіс арнітафаўны Беларусі. Сёлета белабрухі стрыж папоўніў спіс арнітафаўны Беларусі.[/caption]

Шведскія арнітолагі прасачылі траекторыю руху свіргулёў уначы. Аказалася, яны набіраюць вялікую вышыню, затым ляцяць пад вуглом да напрамку ветру і праз кожныя некалькі хвілін мяняюць кірунак палёту. Пры слабым ветры ў сне свіргулі лётаюць па крузе.

У перыяд міграцый многія птушкі пераймаюць вопыт свіргуля і не спыняюцца падчас палёту, а лунаюць у небе. Валодаюць гэтым майстэрствам амаль усе драпежнікі, напрыклад, змеяед, вялікі і малы падворлік.

Кажуць, нібыта свіргулі перапыняюць палёт толькі для таго, каб вывесці птушанят. Арнітолаг не згаджаецца: па яго словах, гэтыя птушкі могуць начаваць у сховішчах. Звычайна свіргулі знаходзяць прытулак каля чалавечага жылля: шукаюць шчыліны пад шыферным дахам, карнізамі. Менавіта таму перад рамонтам будынка лепш уважліва яго даследаваць — магчыма, знойдзеце гняздо. Свіргуль можа прыладзіцца і ў дуплах дрэў. Будаўнічыя матэрыялы для «дома» — пушынкі, сухую траву — птушкі збіраюць у паветры. Харчуюцца лятаючымі насякомымі, у палёце ловяць кропелькі вады. У неспрыяльнае надвор'е свіргулі могуць залятаць далёка ад сваіх гняздоўяў — ледзь не на 100 кіламетраў. На гэты час птушаняты ўпадаюць у здранцвенне, усе біялагічныя працэсы ў іх запавольваюцца. У такім стане малыя чакаюць, калі бацькі вернуцца да іх.

Недарма свіргуля празвалі бязногай ластаўкай: абодва віды ледзь не ўсё жыццё праводзяць у палёце, і вонкава яны досыць падобныя. Адрозніць іх можна так: у свіргуля — вузкія і серпападобныя крылы, у ластавак цела белае спадыспаду.

Кацярына РАДЗЮК.

radziuk@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».