Вы тут

Камп'ютар да чалавека ці...


Спецыялісты з Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэта ў ЗША стварылі прыбор, здольны злучыць мозг чалавека і камп'ютар. Прылада, заявілі навукоўцы, дазволіць здзейсніць велізарны рывок у барацьбе з рознымі хваробамі, у тым ліку з хваробай Паркінсана.

Стваральнікі запэўніваюць, што гатовыя злучыць мозг чалавека і камп'ютар. Каб выкарыстоўваць створаны прыбор, неабходна правесці шэраг дадатковых клінічных даследаванняў. Прыбор, пішуць СМІ, выглядае даволі банальна і зусім не падобны на цуд тэхнікі. Ён вырабляе матэрыял, з выгляду падобны на лёску, але на самой справе гэта рэвалюцыйнае валакно, якое пры таўшчыні ў чалавечы волас можа змяшчаць у сабе 7 каналаў. Валакно складаецца з арганічных тканак і можа ўзаемадзейнічаць з мозгам чалавека, якога абследуюць. Адзін канал навукоўцы падключаюць да выбранай зоны на галаве пацыента, што дае магчымасць прыладзе не толькі абменьвацца інфармацыяй з мозгам, але нават лячыць яго пашкоджаныя клеткі. Спецыялісты ўжо прадказваюць, што гэтая прылада здзейсніць прарыў у неўралогіі, у прыватнасці стане магчымым лячэнне паралічу і паркінсанізму.

Як пражыць 500 гадоў?

30-40

Прэзідэнт Google Ventures Біл Мэрыс у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg заявіў, што лічыць магчымым павялічыць працягласць жыцця чалавека да 500 гадоў дзякуючы адкрыццям у медыцыне і развіццю біямеханічных тэхналогій.

Ён расказаў, што Google Ventures не плануе адмаўляцца ад інвестыцый у тэхналагічныя стартапы, але адзначыў, што існуе магчымасць зрабіць «больш». Мэрыс вывучаў нейрабіялогію ў амерыканскім Універсітэце Дзюка. У апошнія гады ён працуе над праектамі па падаўжэнні тэрміну жыцця чалавека. Цяперашні падыход Google складаецца ў тым, што сучасны чалавек здольны за кошт правільнага ладу жыцця дасягнуць узросту ў 120 гадоў. Аднак затым яму спатрэбіцца дапамога з боку новага пакалення машын для таго, каб падоўжыць практычна сваё жыццё яшчэ на тры-чатыры... стагоддзі.

На леташнім нью-ёркскім міжнародным кангрэсе «Глабальная будучыня — 2045» вядомы амерыканскі футуролаг і вынаходнік Рэйманд Курцвейл заявіў, што праз 30 гадоў чалавецтва навучыцца забяспечваць сабе практычна неабмежаванае жыццё за кошт стварэння сумяшчальных з чалавечым арганізмам новых біялагічных машын. На думку Курцвейла, развіццё камп'ютарнай тэхналогіі і нейрабіялогіі дазволіць назаўжды захаваць работу мозга асобнага чалавека. Пры гэтым прагрэс у іншых галінах медыцыны дасць магчымасць замяняць у арганізме «часткі, якія адслужылі свой тэрмін».

30-41

Купіць сабе новыя вочы...

Уявіце сабе, што вы валодаеце настолькі вострым зрокам, што зможаце лёгка разглядзець нават драбнюткія дэталі на вялікай адлегласці. Італьянская даследчая кампанія Mhox спадзяецца, што яе праект EYE ў будучыні дазволіць чалавеку валодаць такімі здольнасцямі дзякуючы новым сінтэтычным вачам, вытворчасць якіх будзе ажыццяўляцца на спецыяльных 3D-біяпрынтарах.

Нягледзячы на тое, што гэты праект гучыць хутчэй як навуковая фантастыка (а многія аспекты праекта сапраўды пакуль з'яўляюцца фантастыкай), дата яго рэалізацыі намечана дзесьці на студзень 2027 года. Mhox стварыла канцэпт, які дазваляе нам ужо сёння ўявіць тое, якой бачыцца будучыня стварэння як біянічных вачэй, так і іншых аспектаў «паляпшэння» чалавечага цела, павышэння яго фізічных і разумовых здольнасцяў.

Праект EYE (ад англ. Enhance Your Eye) складаецца з трох асноўных аспектаў: EYE Heal, EYE Enhance і EYE Advance. Першыя два аспекты прадугледжваюць надзяленне чалавечых вачэй новымі функцыямі (розныя глядзельныя фільтры, наданне магчымасці перадачы зрокавай карцінкі, а таксама шматразовае павышэнне вастрыні зроку), у той час як апошні аспект прадугледжвае поўную замену дэфектыўных вочных яблыкаў (у людзей з дрэнным зрокам або яго поўнай адсутнасцю) на новыя біясінтэтычныя вочныя пратэзы. На думку Mhox, іх вытворчасць стане магчымай дзякуючы спецыяльным 3D-біяпрынтарам.

Пра тое, як чалавеку будуць устаўляць новыя сінтэтычныя вочы, расказаў галоўны дызайнер кампаніі Mhox Філіпа Насеці. Сапраўдныя вочныя яблыкі будуць хірургічна выдаляцца, спецыяльны арганічны імплантат злучаць мышцавыя ніткі новага сінтэтычнага вока з аптычнымі нервамі ў мозгу. Важная асаблівасць гэтага імплантата будзе заключацца ў падтрымцы хуткай і лёгкай замены сінтэтычнага органа на больш сучасны.

...Ці сэрца, якое круціцца

Першае ў свеце біянічнае сэрца, якое не пульсуе, было паспяхова перасаджана здаровай авечцы і пройдзе выпрабаванне на людзях на працягу трох гадоў.

Інавацыйная прылада, створаная навукоўцамі з Тэхналагічнага ўніверсітэта Квінслэнда ў аўстралійскім горадзе Брысбэн, замяняе біццё кручэннем дыска, які пампуе кроў па ўсім целе. Новы выраб па канструктыўным выкананні істотна адрозніваецца ад папярэдніх штучных сэрцаў ў выглядзе грувасткіх шарападобных мяшкоў, якія імітуюць працу біялагічнага сэрца.

Галоўны дызайнер прылады Даніэль Цімс кажа, што тэрмін службы BіVACOR быў павялічаны на 10 гадоў у параўнанні з папярэднімі мадэлямі. Аперацыя па замене здаровага сэрца на BіVACOR была ажыццёўлена на авечцы групай хірургаў з Аўстраліі і ЗША. Сэрца жывёлы больш не б'ецца, а на артэрыях няма пульсу. Але авечка жыве, як і раней, прычым выглядае здаровай і шчаслівай. «Мы паказалі, што прылада працуе, ідэя жыццяздольная. Пройдзе ад трох да пяці гадоў, перш чым яна будзе гатова для выкарыстання людзьмі», — заявіў вучоны.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.