Вы тут

За казулю — аўто, за рыбку — арышт


Да выплаты 45 мільёнаў рублёў штрафу прыгаварыў суд паляўнічага з Гродна.

У кампаніі прыяцеляў мужчына вяртаўся з палявання дадому, калі яго аўтамабіль спынілі дзяржінспектары. У салоне і багажніку машыны яны знайшлі часткі тушы казулі, хаця па дакументах кампанія ў той дзень павінна была паляваць толькі на пушнога звера. Кіроўца сцвярджаў, што тушу знайшоў у лесе, разабраў і забраў мяса.

— Аднак і за гэта зараз прадугледжана крымінальная адказнасць. Апроч прызначэння штрафу, суд пастанавіў канфіскаваць у парушальніка аўтамабіль, — кажа прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч.

Пасля сустрэчы з дзяржінспектарамі «прагарэў» і сямейны «бізнес» бацькі і сына з вёскі Гагалі Рэчыцкага раёна. Мужчыны лавілі рыбу сеткамі на старыцы Бярэзіны. За 29 незаконна здабытых асобін браканьерам давядзецца заплаціць 10,5 мільёна пакрыцця шкоды. Апроч таго, старэйшага парушальніка суд прыгаварыў да штрафу ў 12,6 мільёна рублёў, а малодшага — да двух месяцаў арышту.

Сяргей РАСОЛЬКА. sr@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.