Вы тут

Аўтограф вугельчыкам... Азгура?


Падчас рэстаўрацыі віцебскага будынка, дзе выкладалі Шагал, Малевіч ды іншыя «зорныя» творцы, знайшлі аўтограф на сцяне.

— Рабочыя здымалі верхнія слаі вось гэтай унутранай сцяны і зусім выпадкова знайшлі «графіці», зробленае вугельчыкам. Калі вы ўважліва прыгледзіцеся, таксама прачытаеце «Азгур». Гэту знаходку можна лічыць сенсацыяй. Спецыяльна, каб нехта выпадкова не сцёр нават кавалачак надпісу, мы павесілі «часовую ахоўную грамату». У тэксце гаворыцца пра адказнасць за прычыненне шкоды адпаведным каштоўнасцям, — расказвае і паказвае карэспандэнту «Звязды» дырэктар музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» Андрэй Духоўнікаў.

Будучы народны мастак СССР Заір Ісакавіч Азгур — адзін з самых вядомых выпускнікоў згаданага вышэй вучылішча. А нарадзіўся ў 1908 годзе на тэрыторыі сучаснага Сенненскага раёна. Адным з яго настаўнікаў быў і Марк Шагал...

Нагадаю, што Азгур — аўтар першых помнікаў Коласу, Купале, Машэраву (усталяваны ў Віцебску. — Аўт.)... Яго працы можна ўбачыць і ў Астрахані, Махачкале, Ваўкавыску.

Вядома, пры дапамозе экспертаў можна будзе лёгка пацвердзіць, што на сцяне «аўтограф» менавіта Азгура.

Работы ў будынку, дзе, пачынаючы з 1918 года, размяшчаліся Вышэйшае народнае мастацкае вучылішча, Майстэрні заснавальнікаў новага мастацтва, Свабодныя мастацкія майстэрні, Віцебскі мастацка-практычны інстытут, працягваюцца.

30-45

Як раней паведамляла «Звязда», захаваўся план будынка, зроблены ў 1923 годзе.

— Наша задача — пастарацца зрабіць так, каб былы прыватны дом банкіра Ізраіля Вішняка, пабудаваны больш за 100 гадоў таму, выглядаў, як у першыя паслярэвалюцыйныя гады. Напрыклад, уваходная частка будзе выглядаць такой, як пры Шагале і іншых цяпер вядомых на ўвесь свет мастаках, — дадаў Андрэй Духоўнікаў.

Пасля завяршэння ўсіх работ будынак стане не толькі музеем, але і адукацыйным цэнтрам, месцам правядзення міжнародных канферэнцый. Дарэчы, недалёка ад яго паралельна ствараецца музей Пэна. Віцебск можа па праве ганарыцца ўнікальнай калекцыяй яго твораў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

pukshanski@zviazda.by

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.