Вы тут

Перад дзяржаўным святам — дзяржаўныя ўзнагароды


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды ваеннаслужачым, прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу, дзеячам мастацтва, вучоным і педагогам, медыцынскім работнікам, спартсменам і трэнерам, паведамляе БЕЛТА.

«Тут прысутнічаюць людзі розных прафесій, узростаў. Але аб'ядноўвае вас галоўнае — добрасумленнае служэнне Айчыне і плённая праца на карысць нашага беларускага народа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сучасных умовах даводзіцца асаблівую ўвагу надаваць пытанням абараназдольнасці краіны, падтрымцы нармальнага ўзроўню Узброеных Сіл, ваеннай бяспекі. «Таму рэгулярна праводзяцца вучэнні, удасканальваецца сістэма кіравання войскамі, іх аснашчэнне найноўшым узбраеннем, падрыхтоўка афіцэрскага і радавога складу», — падкрэсліў беларускі лідар. Ордэнамі «За службу Радзіме» адзначаны афіцэры, на рахунку якіх поспехі воінскіх падраздзяленняў, што ўзначальваюцца імі, у вучэннях і падтрыманні высокага ўзроўню баявой гатоўнасці.

Самую шматлікую групу сярод узнагароджаных склалі прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах асаблівую каштоўнасць уяўляе вопыт паспяховай работы беларускіх перадавых гаспадарак, якія з'яўляюцца сапраўднымі маякамі, дастойнымі прыкладамі для ўсёй галіны, і не толькі беларускай.

[caption id="attachment_89834" align="alignnone" width="600"]Аператар машыннага даення СВК «Рассвет» імя Арлоўскага Кіраўскага раёна Валянціна Клімовіч узнагароджана ордэнам Пашаны. Аператар машыннага даення СВК «Рассвет» імя Арлоўскага Кіраўскага раёна Валянціна Клімовіч узнагароджана ордэнам Пашаны.[/caption]

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высокія ўраджаі збожжавых і іншых культур, нарошчванне вытворчасці малака, мяса, плодаагародніннай прадукцыі з года ў год характэрныя для такіх гаспадарак, як «Астрамечава», «Чарнаўцы», «Баркоўскі», «Ляхавіцкі», «Відамлянскае», «Азярыцкі-Агра», «Пруднікі» з Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей. «Тут дабіваюцца не толькі добрых валавых паказчыкаў, але і прыбытку, устойлівага фінансавага становішча», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ордэны і ганаровыя званні заслужылі кіраўнікі названых гаспадарак, а таксама аператар машыннага даення СВК «Рассвет» імя Арлоўскага Кіраўскага раёна, механізатар і інжынер адкрытых акцыянерных таварыстваў «Даватарскі» Шаркаўшчынскага раёна і «Лазовічы» Клецкага.

Не менш прадстаўнічую, чым аграрыі, групу сярод узнагароджаных склалі вядомыя дзеячы мастацтва. Па заслугах ацэнены творчыя поспехі артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, Гродзенскага абласнога тэатра лялек і шэрагу іншых устаноў. «Дзяржава высока цэніць ваш уклад у развіццё нацыянальнай культуры, духоўнае ўзбагачэнне нашага народа», — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў працу будаўнікоў, уручыўшы ордэн Айчыны ІІІ ступені кіраўніку Круглянскай перасоўнай механізаванай калоны № 266, якая неаднаразова заносілася на Рэспубліканскую дошку Гонару, Мікалаю Патрончыку.

Цёплыя словы ўдзячнасці і ўзнагароды заслужылі таксама вучоныя і педагогі, чые распрацоўкі актыўна ўкараняюцца на вытворчасці і ў навучальным працэсе, медыцынскія работнікі, спартсмены і трэнеры, якія сваёй працай і прыкладам прапагандуюць здаровы лад жыцця і ствараюць прывабны імідж краіны.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з надыходзячым святам — Днём Незалежнасці — і высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. «Няхай яны паслужаць вам добрым стымулам для далейшай паспяховай дзейнасці на карысць нашаму народу», — сказаў Прэзідэнт.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.