Вы тут

Аддача ад зямлі


Дзяржаўнай маёмасцю трэба распараджацца эфектыўна.

Задзейнічанне ў гаспадарчым абароце пустуючых памяшканняў, стварэнне там новых рабочых месцаў, а таксама эфектыўнае карыстанне зямельнымі ўчасткамі, скарачэнне колькасці пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці — усе гэтыя пытанні разгледжаны на выязным пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі на прыкладзе шэрагу аб'ектаў г. Гродна і Гродзенскага раёна.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што наша заканадаўства дазваляе вырашаць усе пытанні, скіраваныя на эфектыўнае выкарыстанне і зямлі, і аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. Аднак шмат зямельных участкаў выкарыстоўваецца дрэнна, асабліва ў так званых неперспектыўных вёсках. І тут шмат што залежыць ад актыўнасці мясцовых органаў улады. Для такіх населеных пунктаў у кожным раёне варта стварыць своеасаблівую схему развіцця, каб надаць ім «другое дыханне», даць адпаведную інфармацыю для патэнцыяльных забудоўшчыкаў. Акрамя таго, у арганізацыях і рэспубліканскай, і камунальнай уласнасці шмат плошчаў, якія не задзейнічаны альбо выкарыстоўваюцца неэфектыўна. Калі іх па нейкіх прычынах не ўдаецца прадаць, то мясцовым Саветам дэпутатаў трэба карыстацца сваімі паўнамоцтвамі па стварэнні такіх арэндных умоў, каб яны былі выгаднымі для малога і сярэдняга бізнесу.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.