Вы тут

Жыллё за 1 базавую, але з умовамі


У другой дэкадзе чэрвеня на аўкцыёне, праведзеным фондам «Гомельаблмаёмасць», было прададзена 5 аб'ектаў. Рэалізаваная нерухомасць мела прапіску ў Петрыкаўскім раёне і прапаноўвалася пад жыллё і (або) вядзенне падсобнай гаспадаркі.

У прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці паведамляюць, што гарачых таргоў на аўкцыёне не было, але кожны пакупнік змог набыць адпаведную «хатку» па душы за сімвалічны кошт — 1 базавую велічыню. Дарэчы, сёння ніякіх дадатковых умоў для ўдзелу фізічных асоб у падобным аўкцыёне заканадаўствам не вызначана. Аднак новы ўласнік набывае маёмасць на ўмовах яе рэканструкцыі пад жылое памяшканне альбо для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Акрамя таго, у фізічных асоб ёсць яшчэ магчымасць аказваць на гэтых плошчах аграэкатурыстычныя паслугі.

Аднак пакупнікам неабходна ведаць, што невыкарыстанне набытай на такіх умовах маёмасці ў адпаведнасці з дагаворам куплі-продажу цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 100 базавых велічынь, а калі гэтая маёмасць і надалей не будзе выкарыстоўвацца, то яна будзе вернута ва ўласнасць дзяржавы.

Паводле аператыўнай інфармацыі, за перыяд з пачатку года фондам «Гомельаблмаёмасць» на аўкцыённых таргах фізічным асобам прададзена 22 аб'екты нерухомасці пад жыллё, у тым ліку 19 аб'ектаў за базавую велічыню, 3 — са зніжэннем пачатковай цаны продажу.

Сяргей КУРКАЧ.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».