Вы тут

Грэкі выступілі супраць еўракрэдытораў


1-15

Тысячы дэманстрантаў у Грэцыі выступілі супраць прапаноў міжнародных крэдытораў, паведамляюць інфармагенцтвы. Удзельнікі акцый у Афінах і Салоніках падтрымалі ўрад краіны. Грэкі прыйшлі на мітынг з транспарантамі «Не» — мемарандуму», «Не» — шантажу», «Наша жыццё не належыць крэдыторам». Як паведамлялася раней, у Грэцыі на 5 ліпеня прызначаны рэферэндум аб неабходнасці ўвядзення мер эканоміі, на якіх настойвае «вялікая тройка» крэдытораў — Еўракамісія, Еўрапейскі цэнтральны банк і Міжнародны валютны фонд. Прэм'ер Цыпрас заклікаў грамадзян краіны галасаваць супраць. У сувязі з абвяшчэннем рэферэндуму ў апошнія дні рэзка вырас адток сродкаў з рахункаў, у многіх банкаматах скончыліся грошы. Акрамя гэтага, да канца чэрвеня Афіны павінны былі выплаціць МВФ каля 1,6 млрд еўра ці абвясціць дэфолт.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.