Вы тут

Глядзіце і слухайце


Святочныя сюрпрызы ад Белтэлерадыёкампаніі.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь тэле- і радыёканалы медыяхолдынга рыхтуюць прамыя трансляцыі з урачыстых мерапрыемстваў, тэматычны паказ мастацкіх і дакументальных фільмаў, канцэртныя праграмы.

3 ліпеня ў 10.00 «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24» пачнуць прамую трансляцыю цырымоніі ўрачыстага ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.

Тэматычны кінапаказ на «Беларусь прадстаўлены гераічнай драмай «Брэсцкая крэпасць» (07.20) і вядомай кінааповесцю «У бой ідуць адны старыя» (10.40).

У дзённым эфіры (12.25) гледачоў чакае прэм'ера чатырохсерыйнага прыгодніцкага серыяла «Аперацыя «Тайфун». Заданні асаблівай важнасці» (Расія, 2013). У 16.10 яшчэ адна прэм'ера — меладрама «Чатыры пары лета 1» і «Чатыры пары лета 2» (Расія, 2012).

Тэлеканал «Беларусь 2» у ранішнім эфіры 3 ліпеня пакажа карціну з залатога фонду савецкай ваеннай кінакласікі — драму Георгія Чухрая «Балада пра салдата» (СССР, 1959), а таксама чатырохсерыйны ваенна-прыгодніцкі серыял «Прывітанне ад «Кацюшы» (Расія, 2013). У 13.45 гледачы ўбачаць ваенна-прыгодніцкі серыял «Тры дні лейтэнанта Краўцова» (Украіна, 2011). А ў 17.20 на «Беларусь 2» — прэм'ера чатырохсерыйнага ваеннага дэтэктыва «Снег і попел» (Расія, 2015). У вячэрнім святочным эфіры тэлеканал пакажа ваенна-драматычны серыял «Ладага» (Расія, 2014).

Адсвяткаваць Дзень Незалежнасці разам прапануе і тэлеканал «Беларусь 3». У 10.40 гледачы ўбачаць гала-канцэрт XVІІІ тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Звязда» (Белтэлерадыёкампанія, 2015).

У 12.20 усе ахвотныя змогуць здзейсніць экскурс у беларускую гісторыю. Адзін з самых вядомых праектаў беларускіх аніматараў «Аповесць мінулых гадоў» (Беларусьфільм, 2012) раскажа пра гісторыю гербаў беларускіх гарадоў. Стваральнікі здзейсняць падарожжа па ўсёй краіне і раскажуць пра геральдыку не толькі буйных, але і самых невялікіх мястэчак нашай краіны.

У 15.15 на тэлеканале адбудзецца прэм'ера фолк-оперы «Адвечная песня» (Белтэлерадыёкампанія, 2015) па матывах вядомага твора Янкі Купалы. З 2002 яна ідзе на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, а ў лютым 2015 адбылася прэм'ера абноўленай версіі. У 21.00 гледачоў чакае сустрэча з ансамблем «Бяседа» пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага. Калектыў прадставіць праграму «Запрашаем на «Бяседу»!» (Белтэлерадыёкампанія, 2015).

Тэматычны эфір, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 71-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таксама адбудзецца на каналах і станцыях Беларускага радыё.

Першы нацыянальны канал працягне эфірную акцыю «Тыдзень Памяці»: у праграме «Тэатр Беларускага радыё» гучаць радыёспектаклі, прысвечаныя подзвігу народа ў барацьбе з фашызмам. 3 ліпеня будзе праведзены тэматычны радыёдзень «Дзень Незалежнасці», у рамках якога нас чакаюць прамыя радыёрэпартажы з цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. У інфармацыйных выпусках запланаваны прамыя ўключэнні ўласных карэспандэнтаў з абласцей Беларусі, якія раскажуць пра тое, як адзначаецца свята ў розных рэгіёнах краіны.

У эфіры радыё «Культура» можна будзе пачуць выбраныя творы з кнігі ўспамінаў «Ніколі не забудзем: унукі пра вайну», а таксама святочныя канцэрты, прысвечаныя Дню Незалежнасці.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.