Вы тут

Дзень Незалежнасці, як і дзень народзінаў, цяжка ўявіць без падарункаў


3 ліпеня беларусы штогод чакаюць з нецярпеннем. Яшчэ і таму, што ведаюць: да свята незалежнасці ім (і гэта ўжо стала добрай традыцыяй) падрыхтавалі прыемныя сюрпрызы — у выглядзе новых сацыяльна значных аб'ектаў. Гэты год — не выключэнне. Што гэта за аб'екты, даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Алея Славы герояў-землякоў

У цэнтры Лёзна 3 ліпеня ў гонар Дня Незалежнасці адкрыюць Алею Славы.

— На 21 стэлах можна будзе ўбачыць імёны і партрэты землякоў, якія па-геройску ваявалі, працавалі так добра, што з іх бралі прыклад. Сярод самых дастойных ураджэнцаў Лёзненшчыны — 5 Герояў Савецкага Саюза, 3 поўныя кавалеры ордэна Славы, 11 Герояў Сацыялістычнай Працы, — паведамілі «Звяздзе» ў Лёзненскім райвыканкаме. Дзякуючы намаганням гэтых людзей, наша краіна адстаяла сваю незалежнасць і дабілася вялікіх поспехаў у развіцці.

— Грошы на стварэнне алеі зарабілі падчас двух суботнікаў. І на абласным ўзроўні ўлады аказалі дапамогу, унёсак зрабілі і працоўныя калектывы... На гэтым знакавым не толькі для раёна аб'екце працуюць рабочыя мясцовай арганізацыі ЖКГ,  — паведаміла журналістам старшыня Лёзненскага райсавета дэпутатаў Тамара Дрылёнак.

Алея Славы такім чынам стала «народнай будоўляй». Да свята абновяць і раённую Дошку гонару.

Аляксандр ПУКШАНСКІ. pukshanskі@zvіazda.by

Сінтэтычны газон і велатрэк на стадыёне

У Мінску адкрыўся абноўлены стадыён сярэдняй школы №55, што месціцца ў Ленінскім раёне горада. І хоць да пачатку ўрокаў фізкультуры на ім застаецца яшчэ амаль два месяцы, апрабаваць новую спартыўную пляцоўку зможа кожны аматар здаровага ладу жыцця.

— Дзяржава надае асаблівую ўвагу развіццю фізкультурна-аздараўленчых устаноў у краіне, — сказаў памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон падчас цырымоніі адкрыцця. — Шмат спартыўных аб'ектаў было ўзведзена да чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў летась у Мінску. Але ў нас рэгулярна адкрываюцца не толькі вялікія аб'екты, але і маленькія, кшталту гэтага стадыёна.

Абноўленае збудаванне па сутнасці з'яўляецца комплексам пляцовак для заняткаў рознымі відамі спорту. На ім ёсць футбольнае поле з сінтэтычным газонным пакрыццём, тэнісны корт, пляцоўкі для заняткаў баскетболам і валейболам, велатрэк, гімнастычны гарадок і пляцоўка для заняткаў воркаўтам. І, як тое стала правілам для новых школьных стадыёнаў, там з'явяцца трыбуны для гледачоў, з якіх яны будуць назіраць за спаборніцтвамі і трэніроўкамі. Месца ёсць — было б жаданне!

Валяр'ян ШКЛЕННІК. schklennіk@zvіazda.by

Утульна будзе пацыентам

У Гомельскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры пасля рэканструкцыі адкрылася аддзяленне сасудзістай хірургіі.

Тут на працягу года атрымлівае лячэнне каля 1500 пацыентаў, палова з якіх — з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. Штогод у адзіным на Гомельшчыне аддзяленні выконваецца больш за тысячу аперацый на сасудах, аорце і сонных артэрыях, высокатэхналагічныя ўмяшанні з устаноўкай стэнтаў. Кругласутачна аказваецца высокакваліфікаваная дапамога ў аддаленых раёнах па лініі санавіяцыі. Рэканструкцыя аддзялення стала магчымай за кошт сродкаў, якія накіроўваюцца на ліквідацыю наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Фінансаванне па чарнобыльскай праграме склала Br6,5 млрд. Сродкі былі выкарыстаны для абсталявання перавязачных і працэдурных кабінетаў, рамонту палат — у тым ліку для інвалідаў і ўдзельнікаў вайны.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. astashkevich@zvіazda.by

 

Нясвіж абзавядзецца сучаснай аўтастанцыяй

Маштабная рэканструкцыя пасажырскіх тэрміналаў пачалася ў Мінскай вобласці восем гадоў таму. Усяго абнавіліся 14 транспартных тэрміналаў прысталічнага рэгіёна. І вось цяпер чарга дайшла да Нясвіжа, дзе рэканструкцыя мясцовай аўтастанцыі працягвалася два гады. Новы будынак яе адчыніць свае дзверы ўжо заўтра.

— Распрацоўшчыкі праекта аўтастанцыі ўлічылі архітэктурна-планіровачныя рашэнні, каб не парушыць ансамбль горада і не папсаваць яго гістарычную каштоўнасць, — паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце. — Да ранейшага памяшкання дабудавалі двухпавярховы корпус. Цяпер на аўтастанцыі будзе ўсё неабходнае для пасажыраў і супрацоўнікаў: зала чакання, дыспетчарская, пакоі адпачынку для кіроўцаў і кантралёраў, пакой маці і дзіцяці, грамадская прыбіральня, аптэка, кавярня і крама нехарчовых тавараў. Што да вонкавага выгляду, то новы пасажырскі тэрмінал стане візітоўкай горада для турыстаў з Беларусі і краін замежжа.

Валяр'ян ШКЛЕННІК. schklennіk@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.