Вы тут

З валюты — у рублі


Рэшткі крэдытаў у замежнай валюце фізічным асобам цяпер можна выплочваць у беларускіх рублях. Такую магчымасць сваім кліентам прадаставіў Беларусбанк.

Рашэнне аб магчымасці пагашэння насельніцтвам валютных крэдытаў у рублях прынята дзеля таго, каб знізіць нагрузку на грамадзян пры пагашэнні такіх пазык. У дэпартаменце крэдытавання насельніцтва Беларусбанка нам патлумачылі, што магчымасць такой «ракіроўкі» тычыцца ўсіх відаў крэдытаў, у тым ліку спажывецкіх і выдадзеных на будаўніцтва і набыццё нерухомасці. У прэс-службе банка таксама паведамілі, што найбуйнейшай банкаўскай установе людзі сёння вяртаюць каля 5 тысяч крэдытаў у замежнай валюце. Большасць з іх была ўзята на фінансаванне нерухомасці. З 2009 года выдача валютных крэдытаў не ажыццяўляецца, таму практычна ўсе спажывецкія крэдыты ў доларах і еўра ўжо пагашаны.

Намеснік дырэктара дэпартамента крэдытавання насельніцтва Беларусбанка Святлана Філіпчук патлумачыла, што пераводзіць запазычанасць у рублі будуць па курсе продажу замежнай валюты, які дзейнічае для правядзення аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак банка. Зразумела, што зменяцца ў гэтым выпадку і памеры працэнтаў па крэдыце. Пасля пераводу валютных крэдытаў у рублёвыя працэнтная стаўка па крэдытах на нерухомасць складзе 35% гадавых, па спажывецкіх крэдытах — 43% гадавых. Канчатковыя тэрміны пагашэння крэдытаў застануцца ранейшымі.

Існуе ў банка і пэўны алгарытм пераводу крэдытаў. Па-першае, кліенту трэба звярнуцца з заявай менавіта ў тое аддзяленне банка, дзе ён раней атрымліваў крэдыт. Там крэдытаатрымальніку і яго паручыцелям (калі яны ёсць) неабходна будзе прадаставіць у банк дакументы, якія пацвярджаюць даходы. Як правіла, гэта даведка аб даходах з месца працы. Пасля гэтага банк ацэньвае крэдытаздольнасць крэдытаатрымальніка (паручыцеля) і афармляе дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавора з указаннем запазычанасці ў беларускіх рублях. Акрамя таго, разам з пераводам крэдыту ў рублёвую зону крэдытаатрымальніку банк дае дадатковы бонус: цяпер у таго з'явіцца магчымасць пагасіць крэдыт датэрмінова з аплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.