Вы тут

Як святкавалі Дзень Незалежнасці нашы пасольствы за мяжой


Прыёмы, выставы, цырымоніі ўскладання вянкоў, паказ відэафільмаў пра Беларусь — такія мерапрыемствы арганізавалі дыпламатычныя ўстановы за мяжой.

З нагоды Дня Незалежнасці нашай краіны ў Маскве адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянка да Магілы Невядомага салдата ля Крамлёўскай сцяны і кветак да памятных знакаў «Горад-герой Мінск», «Брэсцкая крэпасць-герой» у Аляксандраўскім садзе.

Урачыстыя мерапрыемствы, па інфармацыі прэс-службы МЗС, былі арганізаваны ў нашых пасольствах у Азербайджане, Аргенціне, Аўстрыі, Бельгіі, В'етнаме, Ізраілі, Карэі, Латвіі, Манголіі, Польшчы, Сербіі, Таджыкістане, Эстоніі. У рамках прыёму ў сталіцы Ізраіля Тэль-Авіве адкрылася фотавыстава «Зямля пад белымі крыламі», у Эстоніі была прадстаўлена выстава дзіцячых малюнкаў «Казачная Беларусь», у Латвіі арганізавалі выставу «Беларускія прысмакі».

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.