Вы тут

Цягнік з нашага дзяцінства


Дзіцячая чыгунка святкуе свой 60-ты сезон.

У ліпені ў Мінску запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 60-гадовага юбілею Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Святочная дата прыпадае на 9 ліпеня. Самі чыгуначнікі лічаць яе знакавай, паколькі менавіта тут, на Дзіцячай чыгунцы, многія з іх яшчэ школьнікамі вызначыліся з будучай прафесіяй і выбралі свой жыццёвы шлях.

[caption id="attachment_90387" align="alignnone" width="600"]4-37 Лепшыя сябры Антон Кароль і Павел Юшко чатыры гады таму разам прыйшлі на чыгунку. Яны ўжо заслужылі ганаровыя званні намеснікаў начальніка змены.[/caption]

Дзіцячая чыгунка сёння — гэта першая прыступка прафесійнага карпаратыўнага навучання, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік». У маі 2009 года быў адкрыты новы вучэбны цэнтр з профільнымі класамі і камп'ютарным кабінетам. За час працы цэнтра навучанне ў ім прайшлі больш за тры тысячы школьнікаў. Штогод выпускнікамі Дзіцячай чыгункі становяцца каля 40 юнакоў і дзяўчат. За гэты перыяд больш за 80 юных чыгуначнікаў паступілі ў адпаведныя навучальныя ўстановы.

[caption id="attachment_90389" align="alignnone" width="600"]4-39 Начальнікі цягніка Кірыл Іваноў і Раман Мустафаеў правяраюць цягнік і гатоўнасць падначаленых перад кожным адпраўленнем.[/caption]

Мерапрыемствы, прысвечаныя 60-годдзю Дзіцячай чыгункі, будуць праводзіцца да канца года. Так, у жніўні пройдзе выстава чыгуначнага мадэлявання. У верасні Мінскае аддзяленне разам з Беларускім прафсаюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў плануе правесці фотаконкурс, прысвечаны гэтаму юбілею. У снежні будзе арганізаваны «Навагодні экспрэс».

[caption id="attachment_90388" align="alignnone" width="600"]4-38 Юная правадніца Чэслава Мільгуй ужо два гады на Дзіцячай чыгунцы і ў наступным годзе збіраецца паступаць у каледж на спецыяльнасць «Праваднік».[/caption]

Дарэчы

Цягнік Дзіцячай чыгункі «Сталічны экспрэс» у летнім сезоне 2015 года будзе курсіраваць:

летам — па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.00, а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.40;

у верасні — па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40.

4-40

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».