Вы тут

Ёсць куды расці


Наша краіна гатова развіваць супрацоўніцтва з Катарам па любых напрамках. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны Катара Хамадам Бен Алі Аль-Атыя.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў дзвюх краін намечана супрацоўніцтва па розных напрамках. «Забароненых тэм няма. Мы гатовы супрацоўнічаць ад адукацыі да ваенна-тэхнічнай сферы, калі на гэта будзе жаданне вашай краіны», — сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт лічыць сённяшні ўзровень тавараабароту паміж дзвюма краінамі ў памеры $18-20 млн смешным. «Мы разлічваем, што не проста падвоім, а на парадак павялічым гэты тавараабарот», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў катарскаму боку за інвесціраванне. Ён звярнуў увагу на рэалізацыю Інвестыцыйным фондам Узброеных сіл Катара праекта па будаўніцтве ў Мінску шматфункцыянальнага гасцінічна-спартыўнага комплексу. На думку Прэзідэнта, з'яўленне ў Мінску грамадзян Катара будзе садзейнічаць павышэнню сэрвісу ў гасцінічнай справе, рэстаранным бізнесе. «Але самае галоўнае — не толькі турысты, але і спецыялісты, палітыкі і асабліва бізнесмены будуць мець тут, у Мінску, свой дом, яны часцей сюды будуць прыязджаць. Думаю, мы адкрыем новую старонку інвесціравання катарскай дзяржавы ў эканоміку Беларусі. І такім чынам можам значна пашырыць наша супрацоўніцтва», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перадаў запрашэнне эміру Катара наведаць Беларусь.

У сваю чаргу дзяржаўны міністр выказаў меркаванне, што такі буйны інвестыцыйны праект, рэалізаваны ў Мінску, паслужыць добрым прыкладам для астатніх катарскіх бізнесменаў. Ён адзначыў, што эмір таксама задаволены праектам і накіраваў яго ў Беларусь для абмеркавання магчымасцей па пашырэнні і паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва.

* * *

У Дзень Незалежнасці Беларусі катарскія інвестары пазнаёміліся з будаўніцтвам гасцінічнага комплексу, які ўзводзіцца на праспекце Пераможцаў.

4-47

У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, дзяржаўны міністр па пытаннях абароны Катара Хамад Бен Алі Аль-Атыя, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

— Катар мае намер працягнуць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Беларуссю, — адзначыў памочнік міністра абароны Катара Тані Абдулрахман Аль-Кувары. — Будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўна-гасцінічнага комплексу ў Мінску — толькі пачатак інвестыцый Катара ў Беларусь. У нас у планах рэалізацыя яшчэ аднаго буйнога праекта. Магчыма, гэта будзе сюрпрызам для вашай краіны. Пакуль гэта сакрэт.

Агульная плошча комплексу, які складаецца з чатырох будынкаў, — 65 тысяч квадратных метраў. Будаўніцтва — на стадыі завяршэння. Комплекс узведзены на 80%. Зараз вядуцца аддзелачныя работы. Адкрыццё запланавана на верасень–кастрычнік гэтага года.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.