Вы тут

Месца сустрэчы: дыялог


Аднайменная гуманітарная праграма дапамагае ахвярам нацызму ў краіне.

Каля 18 мільёнаў людзей — ваеннапалонныя, вязні канцлагераў і простае грамадзянскае насельніцтва ў Германіі і на акупаваных ёй тэрыторыях былі вымушаны займацца прымусовай працай у ваеннае ліхалецце. Да нашых дзён дажыло ўжо вельмі мала сведкаў тых падзей. А людзям такога ўзросту, асабліва калі яны адзінокія, ужо цяжка самастойна весці хатнюю гаспадарку. Патрэбна ім і маральная дапамога. Ды і здароўе ўжо не найлепшае.

— Ад 2008 года ў краіне працуе гуманітарная праграма «Месца сустрэчы: дыялог», якую ініцыяваў і фінансуе нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня». А ў Беларусі яе каардынуе Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне», — гаворыць старшыня яго праўлення Анжаліка Аношка. — Праграма фонду скіравана на павышэнне жыццёвага ўзроўню і ўдзелу ў грамадскім жыцці ахвяр гітлераўскага рэжыму, якія дажылі да нашых дзён. У першую чаргу яна разлічана на былых вязняў нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.

Па дзяцінстве Галіны Рыбцовай, якая каардынуе адзін з праектаў праграмы ў Магілёве, ваенны каток праехаўся бязлітасна. У 1943-м яе разам з маці забралі ў лагер за тое, што бацька ваяваў супраць немцаў дзесьці на фронце. Дачка і маці прайшлі праз лагеры ў Оршы, Талачыне, а пасля трапілі ў Асвенцым. Уратаваліся толькі таму, што іх купілі, каб працавалі ў маёнтку нямецкага генерала непадалёк ад Брандэнбурга.

— У нас ёсць праграма «Пажылы пажылому», — расказвае Галіна Іванаўна. — Людзі сталага веку, сярод якіх і колішнія вязні канцлагераў, прыглядаюць за тымі, хто, на жаль, ужо самастойна весці гаспадарку не можа. Дапамагаюць нам і маладыя валанцёры. Працуюць кулінарны гурток і фіта–кавярня. Ёсць нават хор ветэранаў «Родныя напевы». І старыя людзі, якія перажылі ваеннае ліхалецце, вельмі шануюць гэтыя стасункі, дзякуючы якім яны не застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі. Вось толькі іх становіцца ўсё менш і менш, напрыклад тых, што перацярпелі блакаду або трапілі ў ваенны палон, засталося толькі пяць чалавек...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.