Вы тут

Маладым і адказным


Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У прыватнасці прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Беларусі ў памеры Br876 тысяч штомесяц студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі (181 чалавек); заахвочвальныя стыпендыі фонду (Br720 тысяч у месяц) на адзін каляндарны год з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду пераможцам міжнародных алімпіяд і канферэнцыі юных вучоных (4 чалавекі).

Прысуджаны таксама грашовыя прэміі (ад Br7,2 млн да Br9,9 млн) з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду 19 пераможцам міжнародных алімпіяд па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, экалогіі, хіміі, конкурсаў навукова-тэхнічных праектаў маладых вынаходнікаў.

Акрамя таго, заахвочаны грашовымі прэміямі 282 пераможцы шэрагу рэспубліканскіх і 27 пераможцаў іншых алімпіяд і конкурсаў па розных прадметах.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнні аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выпускнікам вышэйшых ваенных навучальных устаноў — ваеннаслужачым Узброеных Сіл, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.